26 красавiка 2024, Пятніца, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Візіт Эрдагана ў Менск пераносіцца на нявызначаны тэрмін

7
Візіт Эрдагана ў Менск пераносіцца на нявызначаны тэрмін
Рэджэп Таіп Эрдаган

Са слоў прэс-сакратара Лукашэнкі, казаць аб канкрэтных тэрмінах візіту турэцкага прэзідэнта пакуль заўчасна.

Візіт прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў Беларусь пераносіцца на нявызначаны тэрмін, паведаміла БелаПАН прэс-сакратар беларускага дыктатара Наталля Эйсмант.

Чакалася, што Эрдаган наведае Беларусь у канцы гэтага тыдня. Між іншым, планаваўся яго ўдзел у цырымоніі адкрыцця ў Менску Саборнай мячэці 29 ліпеня.

«Візіт рыхтаваўся і рыхтуецца. Магу сказаць цяпер сапраўды толькі тое, што ў даты, якія шырока растыражавалі ў інтэрнэце на мінулым тыдні, ён не адбудзецца. Гэта дакладна, на гэтым тыдні яго не будзе», - падкрэсліла Эйсмант.

Са слоў прэс-сакратаркі Лукашэнкі, казаць аб канкрэтных тэрмінах візіту пакуль заўчасна. «Мы можам казаць пра нейкую найбліжэйшую аглядную будучыні, я думаю, дакладна», - дадала яна.

У сваю чаргу кіраўнік мусульманскай абшчыны імам Зарыф Зулудзі паведаміў БелаПАН, што цырымонія адкрыцця Саборнай мячэці перанесеная на верасень, але дакладную дату не назваў.

Афіцыйна візіт Эрдагана не анансаваўся, аднак сайт Беларускай гандлёва-прамысловай палаты паведамляў аб правядзенні 29 ліпеня ў Менску беларуска-турэцкага бізнэс-форуму «ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Р.Т.Эрдагана». Пасля фразу пра візіт Эрдагана з сайта БелГПП прыбралі.

У пасольстве Турцыі на мінулым тыдні заяўлялі, што дыпмісія вядзе працу над арганізацыяй візіту Эрдагана ў Менск і што ніякіх распараджэнняў аб скасаванні візіту ў сувязі з апошнімі падзеямі ў Турцыі не паступала.

Нагадаем, у ноч на 16 ліпеня ў Турцыі была зроблена спроба дзяржаўнага перавароту. Рэджэп Таіп Эрдаган заклікаў народ выйсці на вуліцы. Да раніцы перавага аказалася на баку прыхільнікаў ураду сілавікоў.

Аляксандр Лукашэнка накіраваў Эрдагану пасланне са словамі падтрымкі, а МЗС Беларусі «рашуча асудзіў злачынную спробу незаконнага звяржэння дзяржаўнай улады» і заявіў, што «цалкам салідарны з турэцкім кіраўніцтвам».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках