4 траўня 2024, Субота, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навіна для ІП: Беларускі Дзяржстандарт не прызнае расейскія сэртыфікаты

41

Сэртыфікаты ЕАС, выдадзеныя ў Расеі, фактычна не маюць юрыдычнай правадзейнасці на тэрыторыі Беларусі і абсалютна нічога не значаць для беларускіх улад.

Гучная для ўсіх прадпрымальнікаў, якія гандлююць таварамі лёгкай прамысловасці, сітуацыя адбылася днямі з уладальнікам ТДА «Інтэрсум» Сяргеем Сумаравым. Як паведамляў раней сайт charter97.org, прадпрымальнік купіў дзіцячы абутак у расейскага вытворцы. Той падаў усе патрэбныя дакументы, у тым ліку і сэртыфікаты Мытнага саюза. Але ў Беларусі кантралёры з Дзяржстандарту прыйшлі да высновы, што абутак не адпавядае тэхрэгламенту, і пакаралі прадаўца. Хоць паводле дамовы ЕАЭС адказнасць павінен несці вытворца прадукцыі.

Як паведаміў сайту charter97.org старшыня РГА "Перспектыва" Анатоль Шумчанка, падаткавікі аштрафавалі Сяргея Сумарава на 500 базавых адзінак - 42 мільёны недэнамінаваных рублёў. Такая пастанова кантрольных органаў шакавала прадпрымальнікаў, бо большая частка з іх мае на свой тавар менавіта расейскія сэртыфікаты.

- Сітуацыя проста абуральная - чалавек падаў усё патрэбныя дакументы, усе праверкі пацвярджалі бяспеку тавару. Але беларускім кантралёрам пляваць на гэта. Мы цяпер рыхтуемся накіраваць справу Сяргея Сумарава ў суд - мы хочам дамагчыся скасавання штрафу, бо прадпрымальнік не меў ніякага злачыннага намеру, калі набываў тавар.

- Выходзіць, што сэртыфікаты ЕАС, выдадзеныя ў Расеі, не маюць юрыдычнай правадзейнасці ў Беларусі. У чым тады сэнс так званага Мытнага саюзу?

- Менавіта! Выходзіць, што ніхто з ІП, у каго сэртыфікат з Расеі, не можа быць упэўнены ў якасці прадукцыі, і магчымыя вялікія штрафы і забароны на рэалізацыю ўсёй партыі. Нашы прадпрымальнікі, значыць, павінны несці адказнасць за лабараторыі Расеі. Яны, мабыць, павінны на вока або на смак вызначаць склад матэрыялаў.

- Будуць, на ваш погляд, кантрольныя органы і далей адхіляць сэртыфікаты ЕАС?

- Без сумневу. Апетыт, як той казаў, прыходзіць падчас ядзення. Яны пачалі аспрэчваць расейскія сэртыфікаты на дзіцячае адзенне, але пакрысе пяройдуць на ўсю прадукцыю лёгкай прамысловасці. На форумах ІП так і кажуць - нас хочуць знішчыць.

- І за адным скрыпам забяспечыць сур'ёзныя прыбыткі ў скарб.

- Праўда што. 500 базавых - гэта велізарная сума для аднаго чалавека. А ў нас у Беларусі пераважная колькасць прадпрымальнікаў працуе з расейскімі дакументамі. Да таго ж кантралёры, мабыць, хочуць заняць працай беларускія лабараторыі. Іх адкрылі, забяспечылі штат, але ніхто не нясе туды на праверку сваёй тавар, бо значна танней атрымаць дакументы аб бяспецы тавару ў Расеі.

На мой погляд, да "выбараў" традыцыйна не будзе занадта шмат праверак. Але як толькі кампаніі скончыцца, кантралёры нападуць на прадпрымальнікаў з новым імпэтам.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках