3 траўня 2024, Пятніца, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі спустошылі прадпрымальнікаў са «Ждановічаў» на паўмільёна даляраў

4
Падаткавікі спустошылі прадпрымальнікаў са «Ждановічаў» на паўмільёна даляраў

За першае паўгоддзе падаткавікі ў выніку праверак арыштавалі тавараў на суму 9,6 млрд недэнамінаваных рублёў.

Пра гэта паведаміў 25 ліпеня начальнік інспекцыі Міністэрства падаткаў і збораў Менска Андрэй Сабалеўскі на аператыўнай нарадзе ў выканкаме, піша minsknews.by.

Агулам падатковыя органы за 6 месяцаў на тэрыторыі рынку ГД «Ждановічы» правялі 148 пазапланавых тэматычных аператыўных праверак, у тым ліку 10 - у дачыненні да фізічных асоб, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі.

Са слоў Андрэя Сабалеўскага, актывізаваныя кантрольныя акцыі ў дачыненні да асоб, якія рэалізуюць гародніну і садавіну, з мэтай выяўлення «шэрага» тавару, які паступае з-за мяжы.

- Падатковая інспекцыя Кастрычніцкага раёну правяла пазапланавую тэматычную аператыўную праверку ў дачыненні да аднаго з прыватных прадпрыемстваў, якое ажыццяўляе раздробны гандаль садавіной, - падаў ён прыклад. - Выяўленае захоўванне названага тавару без дакументаў, якія пацвярджаюць яго набыццё (паступленне), а таксама выдачу для рэалізацыі. На тавар накладзены арышт, паводле папярэдняй ацэнкі, на суму 157 млн недэнамінаваных рублёў і праведзенае яго выманне. У дачыненні да арганізацыі распачаты адміністрацыйны працэс. Акрамя таго, выяўленае парушэнне парадку прыймання грашовых сродкаў пры рэалізацыі тавару за гатоўку, за што таксама прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць.

Разам з іншымі акцыямі работнікі гарадской падатковай інспекцыі праводзяць дагляд грузавых аўтамабіляў, якія выязджаюць з тэрыторыі рынку, правяраюць наяўнасць суправаджальных дакументаў, ажыццяўляюць іх сканаванне і далейшую перадачу інфармацыі ў раённыя інспекцыі для кантролю выплаты ПДВ.

- Таксама мы праводзім маніторынг і кантралюем ажыццяўленне фізічнымі асобамі гандлю пладова-агародніннай прадукцыяй, вырашчанай на прысядзібным надзеле, - удакладніў Андрэй Сабалеўскі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках