26 красавiка 2024, Пятніца, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы: Людзям нецiкавыя «парламенцкія выбары»

24
Праваабаронцы: Людзям нецiкавыя «парламенцкія выбары»
ФОТА: "Радыё Свабода"

Кампанія выбараў дэпутатаў у «палату прадстаўнікоў» далей застаецца амаль заўважнай для грамадства.

Пра гэта гаворыцца ў тыднёвай справаздачы аб выніках назірання 18-24 ліпеня, якое праводзіцца ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», ініцыяванай РПГА «Беларускі Хельсінскі камітэт» і закрытым уладамі праваабарончым цэнтрам «Вясна», паведамляе БелаПАН.

«Выбарчая кампанія застаецца (малазаўважнай для беларускага грамадства. Дзяржаўныя СМІ публікуюць матэрыялы ЦВК і артыкулы пра патэнцыйных праўладных кандыдатаў», - паведамляюць аўтары справаздачы.

Праваабаронцы адзначаюць, што ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў на вылучэнне кандыдатамі ў дэпутаты збіраюць подпісы на вулічных пікетах і абыходзяць выбарцаў на месцы жыхарства без істотных перашкод.

«Пры зборы подпісаў зноў выкарыстоўваецца адміністрацыйны рэсурс, але не так шырока, як у папярэднія кампаніі», - гаворыцца ў справаздачы і падаюцца выпадкі выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу на розных прадпрыемствах.

Пры гэтым праваабаронцы адзначаюць слабую цікавасць грамадзян да выбарчай кампаніі.

«Парламенцкія выбары» ў Беларусі, нагадаем, пройдуць 11 верасня.

За гады кіравання Лукашэнкі ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная міжнароднай супольнасцю свабоднай і справядлівай.

Раней лідары апазіцыі заявілі, што маюць намер ігнараваць выбарчы фарс.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках