26 красавiка 2024, Пятніца, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікаў Turkish Airlines падазраюць у сувязях з Гюленам

1
Супрацоўнікаў Turkish Airlines падазраюць у сувязях з Гюленам

Турэцкая дзяржаўная авіякампанія Turkish Airlines звольніла 211 супрацоўнікаў, якія падазраюцца ў сувязях з апазіцыянерам Фетхулам Гюленам.

У заяве кампаніі гаворыцца, што прычынай спынення кантрактаў стала аператыўная патрэба, неэфектыўнасць працы, а таксама сувязі супрацоўнікаў з рухам, узначаленым Гюленам, паведамляе расейская служба BBC.

Прадстаўнікі чацвёртага паводле велічыні ў Еўропе авіяперавозніка пакуль не даюць каментароў з нагоды звальненняў.

Некаторыя СМІ паведамляюць, што сярод звольненых супрацоўнікаў - намеснік кіраўніка кампаніі, адказны за фінансавыя аперацыі.

Пасля няўдалай спробы дзяржаўнага перавароту 15 ліпеня ўлады Турцыі звольнілі і затрымалі больш за 60 тысяч чалавек, большая частка з іх - працаўнікі дзяржаўнага сектара.

Сярод звольненых і затрыманых - больш за 9 тысяч паліцэйскіх, 3 тысячы суддзяў і 6 тысяч вайскоўцаў, а таксама настаўнікі і дэканы ўніверсітэтаў.

Раней у панядзелак паведамлялася, што турэцкія ўлады далі ордэры на арышт 42 журналістаў.

Прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган і ягоныя прыхільнікі сцвярджаюць, што за спробай перавароту стаіць былы паплечнік, а цяпер палітычны апанент Эрдагана, ісламскі грамадскі дзеяч Фетхула Гюлен, які пражывае ў добраахвотным выгнанні ў ЗША.

Сам Гюлен сцвярджае, што ён не датычны да вайсковага паўстання.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках