26 красавiка 2024, Пятніца, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парфяновіч: Беларусы з допінгам - ганьба, якую складана перажыць

13

Былы вясляр на байдарцы, тройчы здабываў алімпійскі медаль, пракаментаваў допінг-скандал з удзелам беларускіх весляроў.

Раней беларускую мужчынскую каманду ў веславанні на байдарках і каноэ дыскваліфікавалі за ўжыванне допінгу.

Вядомы беларускі спартовец Уладзімір Парфяновіч пракаментаваў сітуацыю «Белсату»:

«У гэтым свеце ніхто не баіцца канкурэнцыі. Спорт - гэта і ёсць канкурэнцыя. А калі яе не будзе, то і спорту не будзе, і жыцця.

Я думаю, што ўсялякія палітычныя матывы, якія ўплятаюцца ў гэтую сітуацыю, беспадстаўныя. Проста так нікога не адхіляюць.

Хацелася б у выніку прачытаць даклад французскай паліцыі і французскага антыдопінгавага камітэта. І тады, калі яго адкрыта выставяць, мы будзем мець шчырае адкрытае меркаванне.

Існуе сістэма, у якой, калі цягам года трох прадстаўнікоў федэрацыі злавілі на допінгу, - не мае значэння, юнакі гэта, дарослыя або дзеці, - то тады гэтая фэдэрацыя адхіляецца. У нас такіх выпадкаў было пяць.

І казаць, што хтосьці не зразумеў - гэта размовы для дылетантаў, для рабочых нейкага завода, якія не цікавяцца спортам. А хто глыбока цікавіцца і разумее спорт... Сітуацыя вельмі складаная.

Для мяне як для беларускага спартоўца і чалавека, які шмат гадоў узначальваў Беларускую федэрацыю веславання, - гэта такі боль, які яшчэ доўга будзе заставацца ў сэрцы.

Гэта такая ганьба, якую вельмі складана перажыць. Калі ты цяпер прыедзеш кудысьці сустракацца з сябрамі на міжнародных спаборніцтвах, скажаш адкуль ты, табе адкажуць: «А, гэта ж Беларусь». Тут мы «праславіліся» на поўную катушку.

І пакаранне павінна быць вельмі суровым за гэтыя справы. Калі я ўзначальваў федэрацыю, то сказаў: «Асабіста заб'ю, калі хтосьці возьме». Я яшчэ ў 1990-я гады прапаноўваў увесці крымінальную адказнасць за ўжыванне допінгу. Ніхто не захацеў, і дагэтуль баяцца. Чаму? На гэтым усё».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках