1 траўня 2024, Серада, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь можа страціць «золата» Пекінскай Алімпіяды

4
Беларусь можа страціць «золата» Пекінскай Алімпіяды
ФОТА: AP

Днямі WADA апублікуе вынікі пераправеркі допінг-пробаў Алімпійскіх гульняў у Пекіне-2008 і ў Лондане-2012.

Як стала вядома «Радыё Свобода» з крыніцаў у Міністэрстве спорту, удзень Міжнародны Алімпійскі камітэт і Сусветнае антыдопінгавае агенцтва WADA апублікуюць вынікі пераправеркі допінг-пробаў Алімпійскіх гульняў у Пекіне-2008 і ў Лондане-2012. Сярод тых, чые пробы, як чакаецца, будуць прызнаныя станоўчымі, дзве беларускі, прызёркі Пекінскіх гульняў у лёгкай атлетыцы. Пад пытаннем «срэбра» Наталлі Міхневіч (штурханне ядра) і «золата» Аксаны Мяньковай (кіданне молата).

Папаліся на допінгу і яшчэ некалькі беларусаў з Пекіна-2008 і Лондана-2012, але медалёў яны не здабылі. Гэтыя спартоўцы таксама прапусцяць цяперашнія Гульні ў Рыа.

Нядаўна МАК паведамляў, што паўторная праверка допінг-пробаў паказала наяўнасць допінгу ў 30-ці спартоўцаў з 8-мі краін на Алімпійскіх Гульнях у Пекіне і ў 15-ці спартоўцаў з 9-ці краін на Гульнях у Лондане. Сярод фігурантаў спісу 14 расейцаў з абодвух Алімпіяд. У канцы траўня НАК Расеі пацвердзіў станоўчыя вынікі праверкі пробаў васьмі сваіх атлетаў з Лондана-2012.

Нагадаем, што на Алімпійскіх гульнях 2008-га года ў Пекіне 28 беларускіх спартоўцаў афіцыйна атрымалі 19 розных медалёў. Цяпер застанецца 17 медалёў (гэта паўтор найлепшага выніку ў Сіднэі-2000). У тым ліку застанецца два «золата» і «бронза» ў мужчын-весляроў: братоў Багдановічаў, Рамана Петрушэнкі, Вадзіма Махнева, Аляксея Абалмасава і Артура Літвінчука. А Алімпіяду ў Рыа-2016 наша мужчынская каманда весляроў прапусціць праз падазрэнне ва ўжыванні мельдонія.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках