26 красавiка 2024, Пятніца, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кракаве стартуе кульмінацыйная частка Сусветных дзён моладзі

Фестываль моладзі ў Польшчы будзе доўжыцца з 26 да 31 ліпеня.

У Кракаве і ваколіцах горада стартуе кульмінацыйная частка Сусветных дзён моладзі - сустрэча маладых каталікоў з усяго свету, ініцыяваная Папам Рымскім Янам Паўлам II, паведамляе «Радыё Польшча».

Фестываль моладзі, у рамках якога адбудзецца блізу 350 мерапрыемстваў, у тым ліку і сустрэча з пантыфікам, будзе доўжыцца з 26 да 31 ліпеня.

ФОТА: PAP/RADEK PIETRUSZKA

Паводле ацэнак арганізатараў мерапрыемства, у інаўгурацыйнай імшы на Кракаўскіх лугах возьмуць удзел некалькі сотняў тысяч чалавек. Перад гэтым з санктуарыюма Божай Міласэрнасці (Кракаў) прыбудзе Агонь міласэрнасці, які будзе палаць падчас галоўных мерапрыемстваў СДМ. Папа Рымскі Францыск ў нядзелю 31 ліпеня перадасць яго прадстаўнікам з усіх кантынентаў.

Паводле традыцыі, на Кракаўскія лугі ўрачыстая працэсія ўнясе сімвалы Сусветных дзён моладзі - крыж і абраз Божай Маці «Выратаванне рымскага народа» («Salus Populi Romani»), якія з 2014 года пабывалі ва ўсіх польскіх епархіях.

Сімвалы будуць несці прадстаўнікі тых гарадоў, якія дагэтуль былі гаспадарамі 13 міжнародных сустрэч моладзі з пантыфікам, між іншым, Рыма, Буэнас-Айрэса, Сант'яга дэ Кампастэла, Чэнстахова, Дэнвера, Парыжа, Таронта, Сіднэя, Мадрыда.

Польшча ўжо другім разам будзе гаспадаром сустрэчы - першым разам маладыя пілігрымы прыязджалі ў Чэнстахову ў жніўні 1991 года.

Дэвізам сёлетніх Сусветных дзён моладзі з'яўляецца адно з евангельскіх блаславенняў «Шчасныя міласэрныя, бо яны памілаваны будуць».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках