1 траўня 2024, Серада, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб: Цяпер прыемна назіраць за беларускімі клубамі на еўрапейскай арэне

2
Аляксандр Глеб: Цяпер прыемна назіраць за беларускімі клубамі на еўрапейскай арэне
АЛЯКСАНДР ГЛЕБ

Беларускі футбаліст параўнаў матчы ў чэмпіянаце Беларусі і еўракубках.

- Ад БАТЭ чакаюць безумоўнага выхаду ў наступны раўнд кваліфікацыі.

- Ад нас заўсёды чакаюць выніку. Тым больш БАТЭ - эталон беларускага футбола. Мяркую, сёння БАТЭ - больш чым каманда. Трэба падтрымліваць і ўсяляк заўзець за каманду. Асабліва ў еўракубках, прызнацца, вельмі рады за «Тарпеду-БелАЗ» і менскае «Дынама». Шкада, трохі не пашанцавала «Шахцёру». Цяпер прыемна назіраць за беларускімі клубамі на еўрапейскай арэне.

- Сачыць за беларускімі клубамі на еўраарэне адно, а гуляць супраць «Нафтана» і «Граніту» ў чэмпіянаце Беларусі – іншае...

- Я і ў мінулым годзе гуляў супраць іх, калі не перашкаджалі траўмы. Настройваўся на ўсе матчы чэмпіянату. Было цікава ці не - гэта ўжо іншае пытанне. Калі я перайшоў у БАТЭ, значыць, гатовы выступаць у чэмпіянаце Беларусі. Хоць там асабліва не патрэбна мая дапамога. Асноўная задача - трапіць у групы Лігі чэмпіёнаў, - распавёў беларускі футбаліст Аляксандр Глеб у інтэрв'ю by.tribuna.com.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках