26 красавiка 2024, Пятніца, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Луцэнка: Фотапартрэты забойцаў Шарамета будуць апублікаваныя найбліжэйшым часам

1
Луцэнка: Фотапартрэты забойцаў Шарамета будуць апублікаваныя найбліжэйшым часам
Юрый Луцэнка

Да стварэння фотаробатаў падазраваных у забойстве журналіста прыцягваліся экспэрты з ФБР.

Генеральны пракурор Украіны заявіў, што ўжо найбліжэйшым часам уся краіна ўбачыць выявы асоб меркаваных забойцаў журналіста, паведамляе 5-ы канал.

Сёння на брыфінгу ў Чарнігаве генеральны пракурор адзначыў, што работнікі ФБР дапамаглі следчым выявіць тып выбухоўкі і апрацаваць відэазапісы з камер назірання.

Амерыканскіх экспэртаў таксама прыцягвалі да працы над стварэннем фотаробатаў падазраваных.

Са слоў Луцэнкі, "усялякае своечасовае публічнае агучванне важнай інфармацыі можа пашкодзіць расследаванню".

- Пасля апрацоўкі ўсіх матэрыялаў следчыя будуць гатовыя паведаміць новыя дэталі, у тым ліку падаць магчымыя фотаробаты падазроных, - адзначыў кіраўнік ГПУ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках