26 красавiка 2024, Пятніца, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Быхава: Наш вайсковы аэрадром прадалі Расеі

15
Жыхар Быхава: Наш вайсковы аэрадром прадалі Расеі

На прададзеным аэрадроме будуць базавацца расейскія знішчальнікі.

Пра гэта ў рэдакцыю сайта charter97.org паведаміў чытач.

«Апошнім часам у Быхаве ўсё часцей можна пачуць, што закінуты стары вайсковы аэрадром прададзены РФ, маўляў тут будуць базавацца расейскія знішчальнікі! На самім аэрадроме пачалі рэканструяваць некаторыя будынкі - назіральны пункт. Я дзіўлюся, што дагэтуль на аніводным навінавым сайце я не ўбачыў ніякай інфармацыі з гэтай нагоды. А тут трэба біць трывогу! Нашу зямлю распрадаюць! Я не жадаю, каб па маёй зямлі хадзілі чужыя жаўнеры!», - напісаў у лісце жыхар Быхава.

У прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі карэспандэнту charter97.org сказалі, што «чуткі» каментаваць не будуць. І «параілі» чытаць афіцыйны інтэрнет партал міністэрства.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках