26 красавiка 2024, Пятніца, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускае войска вяртаюцца паветрана-дэсантныя войскі

58
У беларускае войска вяртаюцца паветрана-дэсантныя войскі
ФОТА: VDV-UA.COM

Міністр абароны Беларусі Аляксандр Раўкоў прыняў пастанову аб вяртанні ранейшых найменняў двум злучэнням беларускага войска.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Мінабароны, з 2 жніўня 103-я асобная гвардзейская ордэна Леніна Чырванасцяжная ордэна Кутузава II ступені мабільная брыгада імя 60-годдзя СССР будзе пераназваная ў 103-ю асобную гвардзейскую ордэна Леніна Чырванасцяжную ордэна Кутузава II ступені паветрана-дэсантную брыгаду імя 60-годдзя СССР. У першыя гады незалежнасці Беларусі гэта злучэнне было дывізіяй.

38-я асобная гвардзейская Венская Чырванасцяжная мабільная брыгада стане 38-й асобнай гвардзейскай Венскай Чырванасцяжнай дэсантна-штурмавой брыгадай.

Абодва злучэнні ўваходзяць у склад сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі.

Перайменаванне праводзіцца "ў мэтах захавання пераемнасці пакаленняў, падвышэння матывацыі вайскоўцаў і гонару за прыналежнасць да падраздзяленняў, якія маюць слаўныя баявыя традыцыі, а таксама ўмацаванне маральнага духу вайскоўцаў", заявілі ў Міністэрстве абароны.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках