26 красавiка 2024, Пятніца, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Латвіі за парушэнне закона аб дзяржаўнай мове пакаралі 180 чалавек

14
У Латвіі за парушэнне закона аб дзяржаўнай мове пакаралі 180 чалавек

Самыя характэрныя парушэнні па-ранейшаму - невыкарыстанне дзяржаўнай мовы пры выкананні службовых і прафесійных абавязкаў.

У першай палове 2016 гады за невыкананне закона аб дзяржаўнай мове да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 180 чалавек, паведамілі агенцтву LЕТА ў Цэнтры дзяржаўнай мовы (ЦДМ), піша rus.DELFI.lv.

Супрацоўнікі дэпартамента моўнага кантролю ЦДМ правялі 1592 праверкі выкарыстання дзяржаўнай мовы. Распачата 249 спраў аб адміністрацыйных парушэннях.

Самыя характэрныя парушэнні па-ранейшаму - невыкарыстанне дзяржаўнай мовы пры выкананні службовых і прафесійных абавязкаў. За гэтае парушэнне да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 139 чалавек.

У першай палове гэтага года атрымана і разгледжана 497 скаргаў аб парушэнні патрабаванняў закона аб дзяржаўнай мове.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках