27 красавiка 2024, Субота, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мечыслаў Грыб: Зменіцца ўлада - зменіцца і дата

3
Мечыслаў Грыб: Зменіцца ўлада - зменіцца і дата
Мечыслаў Грыб

Дваццаць шэсць гадоў таму, 27 ліпеня 1990, беларускі парламент - Вярхоўны савет 12-га склікання - прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

25 жніўня 1991 г. праз тры дні пасля правалу путчу ў Маскве, Вярхоўны савет 12-га склікання надаў дакументу статус канстытуцыйнага закона. 19 верасня таго ж года ў сувязі з перайменаваннем БССР у Рэспубліку Беларусь адпаведныя змены былі ўнесены ў назву і тэкст дэкларацыі. Была ўведзена новая дзяржаўная сімволіка - бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

Каментуючы БелаПАН гадавіну прыняцця дэкларацыі, дэпутат Вярхоўнага савета 12-га склікання Мечыслаў Грыб адзначыў, што «два дзесяткі гадоў кіраўніцтва Беларусі не надавала істотнага значэння дзяржаўнаму суверэнітэту, робячы ўпор на інтэграцыю з суседняй дзяржавай».

«Але апошнім часам яно значна памяняла сваю рыторыку, - дадаў Грыб. - Улада, магчыма, нават часцей, чым апазіцыя, стала ўжываць слова «незалежнасць» і «суверэнітэт». Мабыць, адчула, што рэальнаму суверэнітэту і незалежнасці пагражаюць з усходу».

У той жа час, уважае былы парламентарый, трэба не толькі гаварыць, але і прымаць канкрэтныя пастановы для ўмацавання незалежнасці. У гэтым кірунку ўлада робіць мала крокаў. Грыб назваў няправільным перанос святкавання Дня Незалежнасці на 3 ліпеня.

«Зменіцца ўлада - зменіцца і дата, 27 ліпеня зойме сваё законнае месца ў календары. Хоць справа нават не ў тым, у які дзень адзначаецца свята, - галоўнае, каб суверэнітэт і незалежнасць былі напоўнены неабходным зместам», - падкрэсліў палітык.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках