27 красавiка 2024, Субота, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent упаў ніжэй за $44 упершыню з траўня

5
Кошт нафты Brent упаў ніжэй за $44 упершыню з траўня

Сусветныя кошты нафты значна ўпалі пасля публікацыі Міністэрствам энэргетыкі ЗША звестак аб росце запасаў нафты ў краіне.

За некалькі хвілін кошт ф'ючэрсаў на нафту маркі Brent з пастаўкай у верасні 2016 года на біржы ICE апусціўся ніжэй за $44 за барэль ўпершыню з 10 траўня, піша РБК.

На піку падзення кошт барэля Brent апусціўся да $43,62, што на 2,8% ніжэй за ўзровень закрыцця таргоў у аўторак.

Паводле звестак амерыканскага Мінэнэрга, за тыдзень, з 16 да 22 ліпеня, камерцыйныя запасы нафты ў ЗША выраслі прыкладна на 1,7 млн барэля, або на 3,2%, з 519,5 млн да 521,1 млн барэля. У аўторак Амерыканскі інстытут нафты (API) паведаміў, што, паводле яго звестак, агульныя запасы нафты ў ЗША скараціліся за тыдзень на 827 тысяч барэляў, што таксама было горш за прагнозы - раней аналітыкі прадказвалі зніжэнне аб'ёму запасаў прыкладна на 2,2 млн барэляў.

Падзенне нафтавых коштаў надало новы імпульс паслабленню расейскага рубля. Падчас вячэрняга гандлю на Маскоўскай біржы кошт даляра перасягнуў за 66 рубля, падняўшыся на максімуме да 66,385 рубля, што на 43,75 капейкі вышэй за ўзровень закрыцця таргоў панядзелка. Адначасова з гэтым курс еўра падняўся вышэй за 73 рублі, дасягнуўшы на піку адзнакі 73,03 руб.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках