Заўтра - спякота да 33 градусаў
3- 27.07.2016, 21:06
- 17,220
На 28 ліпеня ў Беларусі праз спякоту абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Гідрамета.
Удзень 28 ліпеня (чацвер) на большай частцы тэрыторыі рэспублікі і Менскай вобласці тэмпература паветра дасягне +30.. +33°С. У Менску максімальная тэмпература паветра дасягне +30.. +31°С.