4 траўня 2024, Субота, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штайнмаер: Перамога Трампа ўскладніць трансатлантычныя стасункі

2
Штайнмаер: Перамога Трампа ўскладніць трансатлантычныя стасункі
Франк-Вальтэр Штайнмаер
ФОТА: FB.COM/FRANKWALTERSTEINMEIER

Міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер занепакоены тым, што мільярдэр Дональд Трамп стаў кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША.

Пра гэта піша Deutsche Welle.

На думку Штайнмаера перамога Трампа прыўнясе шмат нявызначанасці ў будучыню трансатлянтычных стасункаў, бо, Трамп, як падкрэслівае кіраўнік нямецкага МЗС, кінуў выклік сучасным палітычным элітам.

«Мяне вельмі турбуе, што кандыдат у прэзідэнты Трамп кінуў выклік усёй палітычнай эліце, насуперак таму, што сам да яе належыць, і менавіта за гэта атрымаў падтрымку», - заявіў ён.

Са слоў Штайнмаера, карціна, якую малюе Трамп - гратэскавая. Так, на думку кіраўніка нямецкай дыпламатыі амерыканскі мільярдэр адлюстроўвае ЗША ў коле ўнутраных і замежных ворагаў, практычна акупаванай тэрыторыяй.

Пры гэтым, Трамп заклікае краіну трымацца ў баку ад сусветных канфліктаў.

«Як адно спалучаецца з іншым, я растлумачыць не магу», - падкрэсліў Штайнмаер.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках