29 красавiка 2024, панядзелак, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніца: Пастанаўляць, ці мяняць корпус рэактара БелАЭС, будуць расейцы

18
Крыніца: Пастанаўляць, ці мяняць корпус рэактара БелАЭС, будуць расейцы

Нават калі сур'ёзных пашкоджанняў на ўпалым корпусе няма, яго варта замяніць. Але апошняе слова ў гэтым пытанні - за расейцамі.

Міністэрства энэргетыкі прызнала, што на будаўніцтве Беларускай АЭС адбылася пазаштатная сітуацыя з корпусам рэактара «пры правядзенні такелажных работ для яго перамяшчэння ў гарызантальнай плоскасці», - паведамляецца на сайце Мінэнэрга.

«Каб праверыць, нанесеныя якія-небудзь пашкоджанні корпусу, павінна быць скліканая адмысловая група спецыялістаў», - распавядае «Еўрарадыё» высокапастаўленая крыніца, блізкая да будаўніцтва АЭС. Хутчэй за ўсё, кажа суразмоўца, ніякіх пашкоджанняў няма, але нават у такім выпадку ён бы раіў замяніць корпус на іншы.

Сітуацыя ўскладняецца тым, што ў гэтым пытанні апошняе слова... за расейцамі.

«Там жа расейцы будуюць - нашы арганізацыі на субпадраду. Генпадрадчык - расейцы. І як яны наважаць - так і будзе».

Як паведамляў раней сайт charter97.org, звесткі аб здарэнні на Астравецкай АЭС з'явіліся ў СМІ ўвечары 25 ліпеня. Паведамлялася, што яшчэ 10 ліпеня пры трэніровачнай усталёўцы рэактара 330-тонны агрэгат упаў з вышыні ад 2 да 4 метраў. Таксама з'яўляліся звесткі, што месца здарэння ачэпленае і знаходзіцца пад пастаяннай і ўзмоцненай аховай.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках