4 траўня 2024, Субота, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Судовыя выканаўцы спрабавалі ўварвацца ў кватэру праваабаронцы

12
Судовыя выканаўцы спрабавалі ўварвацца ў кватэру праваабаронцы
ТАМАРА СЯРГЕЙ

Учора ўдзень судовыя выканаўцы надакучліва і няспынна званілі ў сталічную кватэру Тамары Сяргей.

«Я падумала, што затапіла суседзяў, альбо ў доме адбыўся пажар. Аднак тэлефанавалі не суседзі, а судовыя выканаўцы, якія хацелі пад мой асабісты подпіс уручыць мне нейкі дакумент. Зважаю, што да візіту няпрошаных гасцей я не атрымлівала ніякіх паведамленняў са службы прымусовага выканання. Таму прапанавала незнаёмцам не марнаваць свой і мой час, а пераслаць дакумент праз «Белпошту» з дапамогай заказной карэспандэнцыі. У адказ я пачула: «А мы можам і асабіста», але на гэтым я спыніла размову і дзверы незнаёмцам не адчыніла», - распавяла Тамара Сяргей novychas.by.

З яе слоў, беларуская дзяржава вельмі спрытная, калі хоча штосьці ў чалавека забраць, нават калі і не мае на гэта законнага права.

«Справа ў тым, што толькі 25 ліпеня скончыўся тэрмін добраахвотнага выканання прысуду, а ўжо праз дзень судовыя выканаўцы стаяць ля маіх дзвярэй. І каб у чалавека як мага хутчэй забраць грошы, судовыя выканаўцы грэбуюць поштай і самі да цябе дадому прыязджаюць. Прычым усе неабходныя паперы афармляюцца і перадаюцца з аднаго суда ў іншы цягам аднаго дня», - падкрэсліла праваабаронца.

Нагадаем, што 24 чэрвеня суддзя Менскага гарадскога суда Валерый Камісараў падтрымаў пастанову суддзі суда Цэнтральнага раёна горада Менска Вікторыі Шабуні, якую 20 траўня аштрафавалі на 40 базавых велічыняў (840 руб.) Актывістку грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, юрыста Тамару Сяргей.

Аштрафавалі Сяргей за арганізацыю і ўдзел у пікеце 31 сакавіка на сталічнай плошчы Свабоды, які арганізавалі 15 актывістаў грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры - пенсіянеры і інваліды з розных рэгіёнаў краіны для таго, каб дамагчыся дыялогу з чыноўнікамі, якія даюць адпіскі на звароты грамадзян.

За ўдзел у двух пікетавання на гэты конт (31 сакавіка і 12 траўня) на плошчы Свабоды акрамя Тамары Сяргей аштрафаваныя бабруйчане Любоў Санковіч, муж і жонка Аляксандр і Валянціна Каваленка, а таксама мянчучка 77-гадовая Камелія Чарняўская і жыхар райцэнтра Крупкі Менскай вобласці, 78-гадовы інвалід-ардэнаносец, ветэран працы Барыс Бабок.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках