4 траўня 2024, Субота, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent упаў ніжэй за $43

5
Кошт нафты Brent упаў ніжэй за $43

Аналітыкі дапускаюць магчымасць падзення кошту барэля Brent да $42.

Падчас таргоў у чацвер на біржы ICE кошт барэля Brent упершыню з 20 красавіка 2016 года апусціўся ніжэй за $43. На мінімуме кошт ф'ючэрсаў нафты маркі Brent з пастаўкай у верасні 2016 года зменшыўся да $42,88, што на 1,35% ніжэй за ўзровень закрыцця ўчорашніх таргоў, паведамляе РБК.

Аналітыкі звязваюць падзенне нафтавых каціровак з выхадам звестак аб росце запасаў нафты ў ЗША. Паводле апублікаваных напярэдадні звестак амерыканскага Мінэнэрга, за тыдзень, з 16 да 22 ліпеня, камерцыйныя запасы нафты ў ЗША выраслі прыкладна на 1,7 млн барэляў, або на 3,2%, з 519,5 млн да 521,1 млн барэляў. Раней аналітыкі прадказвалі зніжэнне аб'ёму камерцыйных запасаў прыкладна на 2,2 млн бар.

«Звесткі аб запасах сталі чарговым сігналам, што рынак нафты можа зноў вярнуцца да затаваранага стану. Мы мяркуем, што пасля пяці дзён паніжэння нафта можа паспрабаваць сёння стабілізавацца прыблізна да $43,5-44 бар, аднак з улікам адсутнасці цікавасці спекулянтаў і на фоне даволі моцнага даляра рызыка зніжэння да $42 за барэль застаецца актуальнай», - адзначае аналітык «Промсвязьбанка» Кацярына Крылова.

У справаздачы Райффайзэнбанка да ліку негатыўных фактараў для каціровак нафты належаць таксама перамовы Ірака з Exxon Mobil і PetroChina аб распрацоўцы двух радовішчаў для падтрымання ўзроўню здабычы 4,8 млн барэляў на суткі.

«З пункту гледжання тэхнічнага аналізу на мінулым тыдні адбыўся выхад з сыходнага трыкутніка з фармаваннем «мядзведжага» трэнда», - падкрэсліваюць экспэрты банка.

Падзенне нафтавых каціровак надало новы імпульс паслабленню рубля. Падчас таргоў на Маскоўскай біржы курс даляра дасягнуў адзнакі 66,45 руб, што на 47,32 капейкі вышэй за ўзровень закрыцця таргоў аўторка. Адначасова з гэтым курс еўра падняўся да 73,68 руб, што стала найвышэйшым значэннем з сярэдзіны чэрвеня 2016 года.

«Рубель занадта доўга заставаўся стабільным, не рэагуючы на дынаміку коштаў нафты, таму цяпер сітуацыя проста прыходзіць да нейкай нормы. Улічваючы стан рынку нафты і чакання ў стаўцы ЦБ РФ, рубель прадоўжыць дэманстраваць слабасць», - мяркуе першы намеснік старшыні праўлення банка «Югра» Юрый Мельнікаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках