4 траўня 2024, Субота, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: беларускія гандлёвыя маркі маскуюцца пад вядомыя брэнды

21
Фотафакт: беларускія гандлёвыя маркі маскуюцца пад вядомыя брэнды

Некаторыя прадукты з гандлёвых сетак выклікаюць цесныя асацыяцыі з вядомымі сусветнымі брэндамі.

Уласныя гандлёвыя маркі сталі займаць усё больш бачнае месца на паліцах беларускіх гандлёвых сетак. Практычна кожны значны гулец на рынку рытэйла за апошнія 3 гады распрацаваў і выпусціў свой брэнд прадуктаў харчавання, напояў, бакалеі і г.д. Але калі адны адрозніваюцца пэўнай унікальнасцю ў дызайне ўпакоўкі, то іншыя выклікаюць цесныя асацыяцыі з вядомымі сусветнымі брэндамі.

Так, чытачы marketing.by прапанавалі звярнуць увагу на вонкавае аблічча ўласных гандлёвых марак сеткі "Еўраопт".

У цэнтры здымку - гель для душа Mennas for men, выраблены на СП "Стилмарк" на замову "Еўрагандлю". Па баках - гель ад вядомага брэнда Nivea.

Гэтыя ж брэнды ў сегменце пены для галення:

Паліца з шампунямі. Злева - Head&Shoulders, справа Nice+clean. Таксама шампунь ад перхаці, выраблены ў Польшчы на замову "Еўрагандлю":

Сродкі для чысткі: злева Domestos, справа - расейскі Domproff, імпартаваны ў Беларусь "Еўрагандлем":

Плямавыводнік Rash, выраблены ў Чэхіі для беларускага рытэйлера:

Побач на паліцы журналісты нічога не сфатаграфавалі, але інтэрнэт заўсёды дапаможа:

А гэта туалетная папера Zeno (з Украіны, вырабленая на замову ТАА "Еўрагандлю):

Калі памяняць дзве літары ў назве, то атрымліваецца вядомы нямецкі брэнд Zewa:

Напрыканцы прадуктовы аддзел, дзе прадаюцца кукурузныя палачкі Rikki (вырабленыя ў Расеі на замову "Еўрагандлю"):

На іншай паліцы - Nesquik:

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках