8 траўня 2024, Серада, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Менскам адбылася маштабная аварыя

8
Пад Менскам адбылася маштабная аварыя

На трасе М2 ля вёскі Каралёў Стан сутыкнуліся чатыры аўтамабілі.

Сутыкненне аўтамабіляў адбылося а 12.25.

- Жанчына на Audi A3 ехала ў бок Менска і перад з'ездам на Калодзішчы рэзнулася ў Daewoo, (на адрэзку дарогі ўтварыўся невялікі затор), які павольна рухаўся па трасе, той у сваю чаргу ад удару прасунуўся і рэзнуўся ў Mazda, тая - у BMW X5, - распавялі tut.by ў ДАІ Менскай вобласці.

Ад атрыманых у аварыі траўмаў памерла пасажырка Daewoo. Кіроўца Audi A3 шпіталізаваная. Астатнія ўдзельнікі ДТЗ не пацярпелі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках