Рассельгаснагляд забракаваў 22 тоны беларускай малочнай прадукцыі
3- 28.07.2016, 16:57
- 11,473
У ППУ «Чырвоная горка» забаронены ўвоз 22 тон наліўной малочнай прадукцыі, вырабленай беларускім прадпрыемствам.
27 ліпеня падчас ветэрынарнага кантролю канцэнтраванай малочнай сыроваткі, вырабленай у Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўскім сыраробным заводам, інспектары Управы Рассельгаснагляду выявілі парушэнні, якія сведчаць аб адсутнасці гарантый яе бяспекі і недастатковым кантролі за пастаўкай з боку Дзяржаўнай ветэрынарнай службы Рэспублікі Беларусь, паведамляе ўправа Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей.
Прынамсі, транспартаванне гатовай харчовай прадукцыі робіцца ў транспартным сродку, не абсталяваным сістэмамі кантролю і падтрымання тэмпературнага рэжыму, якога патрабуюць нормы бяспекі, выкладзеныя ў Тэхнічным рэгламенце Мытнага саюза.
Пра факт парушэнняў ветэрынарна-санітарных патрабаванняў пры перавозцы малочнай прадукцыі апавешчаная ветэрынарная служба Беларусі.