4 траўня 2024, Субота, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Зімбабвэ арыштавалі ўплывовага крытыка дыктатуры Мугабэ

2
У Зімбабвэ арыштавалі ўплывовага крытыка дыктатуры Мугабэ

Паліцыя арыштавала прэс-сакратара асацыяцыі ветэранаў вайны ў Зімбабвэ, пасля таго як арганізацыя абвінаваціла прэзідэнта Роберта Мугабэ ў дыктатуры.

Ветэраны вайны 1970-х гадоў за незалежнасць, якія раней уважаліся за адданых прыхільнікаў Мугабэ, на мінулым тыдні апублікавалі ліст з рэзкай крытыкай прэзідэнта, паведамляе расейская служба ВВС.

Прынамсі, яны ўсклалі на дыктатара віну за ўсё больш жаласны стан эканомікі ў краіне.

92-гадовы Мугабэ ў адказ заявіў, што на асацыяцыю паўплывалі заходнія краіны, і паабяцаў суровае пакаранне для аўтараў ліста.

Прэс-сакратар асацыяцыі Дуглас Махія быў арыштаваны ў сераду ўвечары ў Харарэ, паведамілі ў паліцыі. Яго дапытваюць у сувязі з заявай ветэранаў.

Паводле звестак «Франс Прэс», яго абвінавачваюць у спробе зрынуць урад і абразе адміністрацыі «прэзідэнта».

Нягледзячы на цяжкі эканамічны крызіс і акцыі пратэсту, Мугабэ не адмовіўся ад планаў удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у 2018 годзе.

Ён узначальвае краіну з 1980 года. У 2015 годзе састарэлы кіраўнік дзяржавы як мінімум двойчы трапляў у смешныя сітуацыі, зачытваючы з трыбуны не тую прамову.

З кастрычніка мінулага года ў Зімбабвэ назіраецца анамальна сухое надвор'е, больш за чвэрць насельніцтва краіны адчуваюць недахоп харчавання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках