4 траўня 2024, Субота, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мазыры пакупніца выдала 100 расейскіх рублёў за беларускія

13
У Мазыры пакупніца выдала 100 расейскіх рублёў за беларускія
ФОТА: ДКСЭ ГОМЕЛЬСКАЙ ВОБЛАСЦІ

Блытаніна вакол новых грошай прадаўжаецца.

Горш за ўсё ў гэтай сітуацыі даводзіцца прадаўцам. Днямі чарговая блытаніна адбылася ў краме Мазыра. Пакупніца разлічылася расейскай сторублёўкай, выдаўшы яе за сторублёўку беларускую. Пры гэтым прадавец яшчэ і адлічыла жанчыне рэшту - 94 рублі, піша tut.by.

Увечары старшая касірка пры пераліку даходу заўважыла падазроную банкноту і, падумаўшы, што яна падробленая, звярнулася ў міліцыю. Экспэрты ўстанавілі, што сторублёўка сапраўдная, але ўсё адно не тая, за якую яе выдавалi.

- Купюра належыць банку Расеі, выпушчаная абмежаваным накладам да Алімпіяды ў Сочы, - паведаміў афіцыйны прадстаўнік управы Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз Гомельскай вобласці Руслан Габрылёў.

Цяпер у краме нястача, а ў аператыўнікаў ОБЭПу - матэрыял праверкі паводле факту інцыдэнту, а таксама выяўленне асобы пакупніцы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках