4 траўня 2024, Субота, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскую медалістку Гульняў-2012 адхілілі ад Алімпіяды ў Рыа

1
Расейскую медалістку Гульняў-2012 адхілілі ад Алімпіяды ў Рыа
ФОТА: GETTY IMAGES

Расейскія велагоншчыкі Вольга Забелінская, Ільнур Закарын і Сяргей Шылаў не дапушчаныя да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Бразіліі.

Усе тры расейскія велагоншчыкі былі адхіленыя на падставе нормы МАК, паводле якой у Алімпіядзе не могуць узяць удзел тыя расейцы, якія раней былі абвінавачаныя ва ўжыванні забароненых прэпаратаў. Расейская федэрацыя веласіпеднага спорту не будзе аспрэчваць гэтую дыскваліфікацыю, паведамляе агенцтва «Р-Спорт». Замяніць спартоўцаў будзе немагчыма, піша РБК.

Вольга Забелінская здабыла два бронзавыя медалі на Алімпіядзе ў Лондане - яна стала трэцяй у групавой і паасобнай гонках. Для Закарына найлепшым вынікам у кар'еры стала золата ў індывідуальнай гонцы на час на чэмпіянаце Еўропы ў 2007 годзе.

24 ліпеня МАК прыняў пастанову не адхіляць каманду Расеі ад удзелу ў Алімпіядзе, але перадаць права дапускання тых ці іншых спартоўцаў на Гульні міжнародным спартовым федэрацыям. Федэрацыі павінны прымаць пастановы аб дапусканні спартоўцаў на Алімпіяду згодна з крытэрамі, вызначаным МАК. У тым ліку на Гульні не дапускаюцца спартоўцы, якія раней былі абвінавачаныя ва ўжыванні допінгу (нават у тым выпадку, калі яны ўжо адбылі дыскваліфікацыю), а таксама тыя расейцы, якія згаданыя ў дакладзе камісіі WADA пад кіраўніцтвам Рычарда Макларэна.

Пастанову аб удзеле расейскіх спартоўцаў у Алімпіядзе пакуль не прынялі федэрацыі цяжкай атлетыкі і спартовай барацьбы. Чакаецца, што канчатковы склад каманды Расеі будзе абвешчаны 30-31 ліпеня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках