4 траўня 2024, Субота, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя правілы ўтрымання могілак: вышыня агароджы - 40 сантымэтраў

20
Новыя правілы ўтрымання могілак: вышыня агароджы - 40 сантымэтраў

Міністэрства ЖКГ зацвердзіў правілы ўтрымання і добраўпарадкавання могілак.

Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы партал. У іх гаворыцца пра тое, як павінны быць абсталяваны месцы пахаванняў і магілы, піша «Наша ніва».

Вось некалькі пунктаў з новых правіл:

- Тэрыторыя могілак абсталюецца зручнымі пад'ездамі, па якіх да месца пахавання можа даехаць катафалк і якія дазваляюць праводзіць работы для ўтрымання і ўпарадкавання магілы.

- Ля цэнтральнага ўваходу, галоўнага праезду або прысад на тэрыторыі дзейных месцаў пахавання ўладкоўваюцца рытуальныя пляцоўкі.

- Галоўны праезд на могілках мае быць шырынёй 6,0-9,0 м, каб забяспечваць двухбаковы рух. Уздоўж галоўнага праезду з абодвух бакоў павінны быць уладкаваныя ходнікі шырынёй не менш за 0,75 м.

- Галоўны і дадатковы праезды паміж сэктарамі, праходы ў прысадах, а таксама пляцоўкі каля ўваходу на могілкі, дарожкі да месцаў набірання вады і грамадскіх прыбіральняў, месцах для збору смецця ладзяцца з цвёрдым пакрыццём такім чынам, каб забяспечваўся сцёк атмасфэрных і талых вод з тэрыторыі месцы пахавання.

- Дапускаецца ўладкоўванне дадатковых праездаў (галоўнага праезду для вясковых могілак) і пешаходных дарожак з жвірова-пескавой сумесі.

- На вясковых могілках павінна быць уладкаваная пляцоўка для смецця, агароджа і пры патрэбе - грамадскі туалет.

- Ля цэнтральнага ўезду і дадатковых уваходаў на тэрыторыю могілак прадугледжваюцца аўтамабільныя паркоўкі і (або) прыпынкі пасажырскага транспарту.

- Пры праектаванні і будаўніцтве (рэканструкцыі) месцаў пахавання, пераважна ў гарадской мяжы, прадугледжваецца вонкавае асвятленне тэрыторыі каля цэнтральнага ўезду (галоўнага ўваходу) і пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці - ля дадатковых уваходаў.

- Адлегласць паміж дзялянкамі для пахавання ў шэрагу па доўгіх баках магіл устанаўляецца не меней за 0,5 м, па кароткіх - не менш за 1 м.

- Глыбіня магілы на дзялянцы для пахавання мае быць не меншай за 1,5 м з улікам мясцовых глебава-кліматычных варункаў. Адлегласць ад дна магілы да ўзроўню стаяння грунтавых вод павінна быць не меншай за 0,5 м. Адразу пасля пахавання над магілай павінен быць уладкаваны надмагільны пагорак вышынёй 0,5 м ад паверхні зямлі. Надмагільны пагорак павінен выступаць за ўскрайкі магілы для абароны яе ад паверхневых вод.

- Агароджы на могілках павінны быць вышынёй да 40 см, максімальная вышыня надмагільных збудаванняў не павінна перавышаць 1,8 м.

- Дадатковае пахаванне ў існую магілу труны з целам (парэшткамі) памерлага мужа (жонкі), альбо аднаго з блізкіх сваякоў, іншых памерлых сваякоў можа рабіцца па заканчэнні 20 гадоў пасля першага пахавання, зробленага на глыбіню не меней за 1,5 м, або пры наяўнасці вольнага месца (у межах дзялянкі для пахавання, агароджы, кветніка) памерам не менш як 1 метр у шырыню.

- Пры звароце сваякоў памерлага, зазвычай, дазваляецца рабіць пахаванне з разлікам наступнага пахавання ў другім шэрагу вышынёй да заканчэння 20 гадоў пасля першага пахавання. Пры гэтым глыбіня магілы для першага пахавання мае быць не меншай за 2,5 м і адлегласць ад дна магілы да ўзроўню стаяння грунтавых вод павінна быць не меншай за 0,5 м, а глыбіня магілы для другога пахавання мае быць не меншай за 1,5 м.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках