6 траўня 2024, панядзелак, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святы агонь Папе Францішку ўручыў ураджэнец Беларусі

3
Святы агонь Папе Францішку ўручыў ураджэнец Беларусі

Запаленую свечку пантыфік паставіў каля «сцены смерці» ў нямецкім канцлагеры ў Асвенцыме.

Падчас візіту ў былы канцэнтрацыйны лагер «Аўшвіц-Біркенау» 28 ліпеня Папа Францішак пакінуў святы агонь каля «сцены смерці» - месца, дзе нацысты расстралялі тысячы зняволеных.

Гэты сімвал памяці пра загінулых уручыў Папе Рымскаму былы вязень канцлагера Эўгеніюш Грушчынскі, родам з Віцебскай вобласці, паведамляе «Радыё Ватыкана».

Ягонае сапраўднае імя - Генадзь Мураўёў. У «Аўшвіц-Біркенаў» ён трапіў у пяцігадовым узросце разам з маці. У 1945 году немцы вывезлі яе на працу ў Нямеччыну, а сын застаўся ў лагеры. Пасля вызвалення ён быў усыноўлены польскай сям'ёй і атрымаў новае імя.

Зінаіда Мураўёва вярнулася ў Беларусь і прадоўжыла шукаць свайго сына, але пасля шматлікіх безвыніковых спробаў палічыла, што яго няма сярод жывых. Пасля заканчэння ўніверсітэта Эўгеніюш Грушчынскі сам даведаўся, што яго шукае маці і ў 1966 годзе наведаў Менск, дзе сустрэўся з ёй.

Паводле гэтай гісторыі польскі рэжысёр Анджэй Андраховіч зняў фільм. Ён атрымаў назву «Нумар 149850», спасылаючыся на лічбы, выкаланыя на руцэ вязня нацысцкай «фабрыкі смерці».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках