27 красавiка 2024, Субота, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Марк прадае сваю кватэру на Манхэтэне за 11 мільёнаў даляраў, хутка ўсё будзе»

34
«Марк прадае сваю кватэру на Манхэтэне за 11 мільёнаў даляраў, хутка ўсё будзе»

Аляксандр Арабян, адзін з абвінавачаных паводле гучнай справы, распавёў у судзе, у чым палягае іхны з Казбекам Япрынцавым бізнэс.

У пятніцу ў судзе Цэнтральнага раёна прадоўжылася слуханне паводле гучнай справы. Нагадаем, на лаве падсудных апынуліся Уладзімір Япрынцаў (правая рука Юрыя Чыжа) і ягоны сын Казбек разам з сябрам Аляксандрам Арабянам. Пацярпелы Юрый Савяк на паседжанне не з'явіўся, чым выклікаў гнеў суддзі. Ягоны давернік паабяцаў, што на наступным тыдні на першае ж патрабаванне Савяк прыбудзе ў суд, піша kp.by.

Аляксандр Арабян распавёў у падрабязнасцях, як ён разам з партнёрамі рабіў нафтавы бізнэс. Калі коратка, сутнасць такая: афшорная кампанія купляе растваральнікі і біядызель у «Трайпла» і пастаўляе ва Украіну. Наогул, афшорных кампаній у зале суда пракурор, суддзя і сам абвінавачваны назвалі некалькі. Каб угода паміж дзвюма афшорнымі кампаніямі ў банка не выклікала пытанняў, і патрабаваліся паручыцельствы за подпісам Уладзіміра Япрынцава або Юрыя Чыжа.

Арабян распавёў аб кантракце, які яны з Япрынцавым-малодшым уклалі з Юрыем Савяком у 2013 годзе. 20 тысяч тон нафтапрадуктаў павінны былі адправіцца ў Адэскі порт для кампаніі «Гленкор». Аднак Савяк з аплатай зацягнуў. Тады яны звярнуліся да Міхаіла Маміяшвілі, які праз пару дзён перавёў $3 мільёны і запэўніў, што ўгода ў дзеянні. Час ішоў, але грошы ад Савяка не паступалі.

- Мы чакалі астатнія грошы, яны казалі, што Марк прадае сваю кватэру на Манхэтэне, $11 млн, хутка ўсё будзе.

Грошы не паступалі. Тады Арабян сустрэўся з дырэктарам порта ў Адэсе, з якім яны знайшлі новых пакупнікоў. Куды сышлі $3 млн, абвінавачаны не змог дакладна растлумачыць. Са словаў Аляксандра, Маміяшвілі быў злы на Юрыя Савяка. Дамовіліся, што яны дадуць маладым бізнэсоўцам пазыку на $11 млн, а ранейшыя 3 мільёны застануцца ў Япрынцава-малодшага і Арабяна.

У лістападзе Аляксандр прывёз Маміяшвілі $500 тысяч на Дзень нараджэння. Усяго яны былі вінныя $9,5 млн. А кожны месяц яны выплачвалі блізу $320 тысяч за карыстанне пазыкай.

- Савяк казаў, што ў яго «чыстая» кампанія ў Аўстрыі, трэба хоць бы раз на квартал праганяць нейкую суму, каб паказваць абарачэнне і крэдытавацца пад невялікія еўрапейскія адсоткі, - сказаў Арабян. У выніку ў нейкі момант яны «прагналі» праз фірму Савяка $5 мільёнаў. Фактычна, грошы проста прайшлі праз фірму Япрынцава - Арабяна і вярнуліся ім жа. Фірма ж Савяка зарабіла на гэтай угодзе прыкладна $700 тысяч. Прычым фізічна ніякіх паставак не было. Усе тры кантракты, са слоў Арабяна, патрэбныя былі толькі для таго, каб банк правёў аплаты.

Цягам трох гадзін Аляксандр Арабян расказваў пра гэтае і іншыя пагадненні з афшорнымі кампаніямі. Праўда, адну з іх ён адмовіўся называць, але ўдакладніў, што іх нашмат больш, чым гэта прапісанае ў матэрыялах справы.

Як раней паведамлялася, суўладальнік холдынгу «Трайпл» Уладзімір Япрынцаў і ягоны сын былі затрыманыя 11 жніўня 2015 года. Кіраўнік Камітэта дзяржбяспекі Валерый Вакульчык паведаміў журналістам, што заява аб супрацьпраўнай дзейнасці Уладзіміра Япрынцава паступіла ў КДБ летам 2015 году ад беларускага бізнэсоўца Юрыя Чыжа і двух ягоных партнёраў з Расеі. Пазней быў затрыманы і сам Юрый Чыж.

Як высветліў «Ежедневник», на пачатак лютага 2016 года ў галаўной кампаніі холдынгу ТАА «Трайпл» Юрый Чыж быў уласнікам кантрольнага пакета - 66,5%. Астатняя доля найбуйнейшага шматпрофільнага прыватнага холдынгу Беларусі, якая спачатку належала Япрынцаву-старэйшаму, была пароўну падзеленая паміж вядомымі расейцамі - Іосіфам Аксенцьевым і Міхаілам Маміяшвілі (па 16,75%).

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках