5 траўня 2024, Нядзеля, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканец скокне без парашута з вышыні 7,6 тысяч метраў у жывым эфіры

17
Амерыканец скокне без парашута з вышыні 7,6 тысяч метраў у жывым эфіры

Амерыканскі парашутыст-экстрэмал Люк Эйкінс, за плячыма якога больш за 18 тысяч скачкоў, рыхтуецца здзейсніць унікальны трук.

Ён выскачыць з самалёта на вышыні 7,6 тысяч метраў без парашута, вінгсьюта або іншых прыстасаванняў і паспрабуе бяспечна прызямліцца, паведамляе Інтэрфакс. Паводле задумы, Эйкінс павінен прызямліцца на сетку, плошчай каля траціны футбольнага поля, нацягнутую на вышыні 20-павярховага дома. У час выпрабаванняў на сетку скідалі манекенаў, каб дасягнуць патрэбнай ступені нацяжэння, бо прызямленне не павінна быць занадта жорсткім, а адскок - занадта моцным. Падчас тэстаў адзін 91- кілаграмовы манекен прарваў сетку і разбіўся.

Трук, выканаць які ў свеце яшчэ ніхто не спрабаваў, будзе трансляваць у жывым эфіры тэлеканал Fox. Шоў пачнецца а 20:00 паводле мясцовага часу ў суботу (03:00 нядзелі паводле Менску) і будзе доўжыцца блізу гадзіны.

На зямлі Эйкінса будуць чакаць ягоная жонка, якая сама займаецца парашутным спортам і здзейсніла блізу 2 тысяч скачкоў, і чатырохгадовы сын.

Як паведамляе Associated Press, ідэю скачка Люку Эйкінсу падалі ў Галівудзе. Сам ён трэніраваў многіх каскадзёраў і выконваў трукі ў фільме «Жалезны чалавек 3». Спачатку ідэя была забракавана як недарэчная. Аднак, як прызнаваўся сам Люк, яна не выходзіла ў яго з галавы.

«Гэта спроба давесці, што мы здольныя рабіць тое, што здаецца нам немагчымым, пакуль мы не паспрабуем», - заявіў Эйкінс.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках