5 траўня 2024, Нядзеля, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бельгіі затрымалі двух падазраваных у падрыхтоўцы тэракту

У Бельгіі затрымалі двух падазраваных у падрыхтоўцы тэракту

Браты Нурадзін і Хамза Х. у суботу паўстануць перад судом.

Бельгійская паліцыя падчас ператрусаў затрымала двух чалавек паводле падазрэння ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага нападу, распавялі ў пракуратуры Бельгіі, паведамляе BBC.

Затрыманыя - браты Нурадзін і Хамза Х. Пазней у суботу яны паўстануць перад судом, які вызначыць, ці можна падоўжыць ім першапачатковы, 24-гадзінны, тэрмін затрымання.

У заяве федэральнай пракуратуры гаворыцца, што паліцыя правяла ператрусы ў некалькіх дамах у раёне гарадоў Монс і Льеж.

Паліцыянты не выявілі зброі або выбуховых рэчываў падчас аперацыі.

Раней паведамлялася, што бельгійская паліцыя атрымала папярэджанне аб тым, што група баевікоў ІД нядаўна выехала з Сірыі ў кірунку Еўропы для ўчынення новых тэрактаў у Бельгіі і Францыі.

22 сакавіка ў Брусэлі адбылося некалькі выбухаў, у выніку якіх загінулі 32 чалавекі. Адказнасць за тэракт узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках