5 траўня 2024, Нядзеля, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму беларусы плацяць за хлеб нашмат больш, чым маглі б

32
Чаму беларусы плацяць за хлеб нашмат больш, чым маглі б

Сітуацыя, падгледжаная ў краме адной з беларускіх гандлёвых сетак, як мінімум, дае падставу для разважанняў.

Вечарам буднага дня ў крамах гэтай сеткі можна назіраць жывапісную сітуацыю, піша «Салідарнасць».

Мамы з вахкамі, маладыя пары, пенсіянеры і нават самавітыя мужчыны з барсеткамі, беручы на ўваходзе кошык, праз усю залу накіроўваюцца ў хлеба-булачныя аддзелы. З прагным выглядам людзі шукаюць адзін вельмі важны для сямейнага стала прадукт.

А менавіта - батон. Звычайны не нарэзаны стандартнага памеру белы хлеб, які тут каштуе 69 новых капеек. Яго гандлёвая сетка робіць «на ўласную замову» - гэтым і тлумачыцца прывабная цана.

Часцей за ўсё, «выгаднага» хлеба не бывае, бо яго яшчэ з раніцы разбіраюць «дасведчаныя» грамадзяне. У гэтым выпадку беларусам даводзіцца шукаць альтэрнатыву - здавалася, што можа быць прасцей, іншы стандартны батон за прымальную суму? Але вось няўдача - яе няма!

Каб рашыць гэтую хлебную загадку, наважыў спецыяльна прайсціся па некалькіх крамах розных гандлёвых сетак.

- Увесь хлеб, які ёсць, у нас на паліцах - глядзіце. Вось, ёсць за 11 тысяч, ёсць за 12 тысяч рублёў. Ёсць яшчэ даражэйшы, а таннейшы - гэта ўсё, што маем, - дапамагла разабрацца ў цэнах дзяўчына-супрацоўніца дзяржаўнай гандлёвай сеткі «Родны кут».

У крамах, размешчаных у цэнтры Менска, назіраецца такая ж сітуацыя.

- Самы танны батон - 11 тысяч, танней у нас не бывае. Чаму так дорага? Ну, гэта не да нас пытанне, а да вытворцаў - мы робім стандартную нацэнку на хлеб у 10%, - каментуе сітуацыю мужчына-мэнэджар «Рублёўскага» на Нямізе.

У сетцы крамаў «Суседзі» белы хлеб, які б быў танней за 1 новы рубель, таксама не знаходзяцца.

Увогуле, выявілася, што ў менскіх крамах кошты хлеба цалкам сабе еўрапейскага ўзроўню. Для параўнання: у Польшчы, а канкрэтна - у Варшаве, - можна купіць батон за 2 злотых, што эквівалентна 99 новым беларускім капейкам. Прытым што пра розніцу беларускіх і польскіх заробкаў сёння казаць не даводзіцца.

Выходзіць, што хлеб, які прыватная крама робіць на замову на адным з хлебазаводаў (дарэчы, дзяржаўным) каштуе амаль на 40% танней, чым такі ж хлеб, які пякуць на іншых менскіх хлебазаводах не на «ўласную замову».

Узнікае пытанне, як такое магчыма? Ці, можа быць, дзяржава, якая сядзіць «на раздачы» хлеба, спецыяльна не дапускае прыватніка, штучна завышаючы цэны, каб нажыцца на народзе?

З цяжкасцю адганяю ад сябе думку, што такое можа здарыцца ў нашай сацыяльна-арыентаванай дзяржаве...

Дарэчы, датэлефанавацца ў дзяржаўнае прадпрыемства «Мінскхлебпрам», якое аб'ядноўвае найбуйнейшыя менскія хлебазаводы, не ўдалося. У працоўны час па пазначаных на сайце тэлефонах слухаўку ніхто так і не ўзяў. Прычым, апошні з нумароў, як выявілася, ужо не існуе.

- Звярніцеся ў службу даведкі, - металічным голасам прапанавала дзяўчына-аўтаадказчык.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках