5 траўня 2024, Нядзеля, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія канаісткі здабылі залатыя ўзнагароды юніёрскага ЧС

2
Беларускія канаісткі здабылі залатыя ўзнагароды юніёрскага ЧС

Золата здабылі Алена Наздрова і Надзея Макарчанка.

Першыя залатыя ўзнагароды чэмпіянату свету сярод юніёраў і моладзі U23 у веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць на вяслярным канале ў Заслаўі, здабылі беларускія канаісткі Алена Наздрова і Надзея Макарчанка, якія перамаглі сёння ў ранішняй праграме чэмпіянату на дыстанцыі 500 м сярод юніёраў (U18), паведамляе БелТА.

Беларускі ўпэўнена прайшлі дыстанцыю і лідаравалі ўжо на адзнацы 250 м, фінішавалі з вынікам 2 хв. 05,553 сек. Другое месца занялі расейкі Алія Алмакаева і Дар'я Харчанка - 2 хв 07,500 сек. Бронзавымі прызёрамі на дыстанцыі 500 м у каноэ-двойцы сярод юніёрак сталі немкі Аніка Лоску і Афелія Прэлер - 2 хв 10,798 сек.

У ранішняй праграме чэмпіянату на рахунку беларускай каманды яшчэ чатыры ўзнагароды. У адным з самых прэстыжных класаў байдарак-адзіночак на 1000 м другое месца заняў Ігар Байчэўскі ва ўзроставай катэгорыі да 23 гадоў. Мянчук зрабіў упэўнены фінішны рывок і змог выйсці на другое месца - 3 хв 35,731 сек. Пераможцам заезду стаў бельгіец Артур Петэрс - 3 хв 34,611 сек. Вугорац Ласла Солт заняў трэцяе месца - 3 хв 36,226 сек.

У каноэ-двойцы на дыстанцыі 500 м сярод спартоўцаў да 23 гадоў дуэт гаспадароў спаборніцтваў - Сняжана Бобр і Вольга Клімава - прынёс у скарбонку нацыянальнай каманды Беларусі бронзавую ўзнагароду. Срэбраны медаль на рахунку беларускіх юніёраў Мікіты Санько і Уладзіслава Суханосава ў байдарцы-двойцы на дыстанцыі 1000 м.

Рыгор Майсюк і Дзяніс Вашчанка ўзышлі на другую прыступку п'едэстала гонару ў спаборніцтвах сярод юніёраў у каноэ-двойцы.

Сёння вечарам на вяслярным канале ў Заслаўі адбудуцца папярэднія заезды, а чарговыя медалі турніру будуць разыграныя 31 ліпеня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках