5 траўня 2024, Нядзеля, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва ўмацоўвае войска

Літва ўмацоўвае войска

У найбліжэйшы час баяздольнасць і аснашчанасць літоўскага войска значна павялічыцца.

Ці гатовае літоўскае войска і спецслужбы да таго, каб змагацца з пагрозай тэрарызму не толькі падчас місій у Іраку або Афганістане, але і на сваёй тэрыторыі? Чаму ўзброеныя сілы краіны занялі 97 радок у рэйтынгу наймацнейшых краін свету і як гэта можна выправіць? На гэтыя пытанні charter97.org адказаў палітычны аглядальнік з Літвы Ян Яцэк Камар.

- Аналітыкі партала Global Firepower апублікавалі рэйтынг наймацнейшых войскаў свету. Польшча заняла 18 месца, Беларусь 49-е, Літва ж, хоць і апярэдзіла Латвію і Эстонію, выявілася на 97 пазіцыі.

- У Global Firepower кажуць, што ўлічваюць пры складанні свайго рэйтынгу дзесьці 50 разнастайных фактараў, уключаючы тэхналагічную аснашчанасць, геаграфічнае становішча і стан эканомікі, дзякуючы якому дзяржава можа інвеставаць у мадэрнізацыю войска. Чакаць, што Літва, у якой няма ні высокага дэмаграфічнага патэнцыялу, ні эканамічнага, зойме лідаруючыя радкі ў гэтым і яму падобным рэйтынгах проста немагчыма.

Лепш за ўсё асаблівасці рэйтынгу дэманструе 49-е месца Беларусі, якая хоць і валодае досыць шматлікім войскам, але выкарыстоўвае збольшага састарэлае савецкае ўзбраенне. У сваю чаргу, у літоўскіх вайскоўцаў няма ні сучаснага цяжкага ўзбраення, ні авіяцыі. Аднак неўзабаве літоўскае войска атрымае новыя баявыя машыны пяхоты і самаходныя гаўбіцы, таму баяздольнасць і аснашчанасць войска значна павялічыцца.

Чарговым крокам, які паўплывае на войска, стане павелічэнне яго фінансавання. Палітыкі нарэшце прынялі пастанову, згодна з патрабаваннямі NATO, павялічыць фінансаванне ўзброеных сіл. На гэтыя мэты прызначаецца 2 адсоткі бюджэту краіны. Таму ў наступным такім рэйтынгу мы ўбачым якасны скачок Літвы.

- Магутнае і сучаснае войска можа адпудзіць агрэсіўных суседзяў, але як быць з тэрарызмам? Наколькі, на вашу думку, Літва гатовая для таго, каб змагацца з пагрозай тэрарызму, прычым не падчас місій у Іраку або Афганістане, а на сваёй тэрыторыі?

- Літва як частка заходняга свету і як краіна, якая брала актыўны ўдзел у дапамозе NATO ў Іраку і Афганістане, напэўна, знаходзіцца ў спісе тэрарыстаў. Што ў сваю чаргу азначае, што тэракты на тэрыторыі краіны не казка, а рэальная пагроза, хай нават пакуль яна і здаецца аддаленай.

Усё гэта літоўскія спецслужбы выдатна разумеюць. Але ці змогуць яны своечасова вызначыць, адкуль пагражае небяспека і як яе абясшкодзіць? Даць зразумелы і выразны адказ на гэтае пытанне мне ўяўляецца цяжкім. Службы напэўна рыхтуюцца да таго, што рана ці позна тэрарысты прыйдуць да нас у Літву, на жаль, не ўсё так гладка, як хацелася б.

- Напрыклад?

- Напрыклад, справа Эгле Кусайтэ, якую спецслужбы абвінавацілі ў дапамаганні тэрарыстам, але не змаглі гэтага давесці ў судзе. Іншым паказальным выпадкам, што не ўсё гладка ў літоўскіх спецслужбах і паліцыі, стаў выпадак, калі дробны злачынец змог збегчы з патрульнай паліцэйскай машыны, прыхапіўшы з сабой аўтамат. Каб яго злавіць, спатрэбілася прыцягнуць усе паліцэйскія сілы віленскага раёна.

- Тэрарызм хоць і пагражае Літве, але пагроза здаецца аддаленай.

- Аддаленай, але рэальнай. На сёння пагроза з боку ісламскіх радыкалаў здаецца нізкай, значна меншай, чым у краінах накшталт Францыі ці Нямеччыны, у якіх жывуць мільёны мусульман і якія зусім нядаўна прынялі сотні тысяч уцекачоў з ахопленых вайной краін Блізкага Усходу.

Аднак варта прызнаць, што раней ці пазней, грамадства ў Еўропе зменіць стаўленне да тэрактаў і тады ісламскія радыкалы напэўна паспрабуюць арганізаваць тэракт у краіне, у якой іх дагэтуль не было і для якой яны стануць велізарным і хваравітым шокам.

- Тэрарызм - адзіная такая пагроза для ўнутранай стабільнасці Літвы?

- На жаль, не. Чарговай такой пагрозай з'яўляецца тое, што ўнутраныя сілы могуць быць зацікаўленымі ў дэстабілізацыі сітуацыі ў Літве і іншых балтыйскіх дзяржавах. Хоць вядома мэты, у адрозненні ад тэрарыстаў, зусім іншыя - дэстабілізацыя ЕЗ і Паўночнаатлантычнага Альянсу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках