4 траўня 2024, Субота, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парадную форму алімпійцаў прадаюць па 65-75 рублёў

21

Парадная форма шылася абмежаваным накладам - усяго 350 асобнікаў.

Парадная форма беларускіх алімпійцаў пачала прадавацца ў Менску. Купіць яе можна толькі ў адным месцы - шоў-руме дызайнера Юліі Латушкінай, якая яе і распрацоўвала на замову Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Першай пакупніцай блакітнай сукенкі з арнаментальным узорам стала поп-зорка Аня Шаркунова. Следам за ёй майстэрню дызайнера наведвае і "Еўрарадыё".

"Ёсць чатыры мужчынскія памеры і на кожны - усяго па тры цішоткі, - распавядае Юлія. - Кошт - 65 рублёў. Жаночыя - па 45 рублёў, сукенкі - па 75".

Атрымалася нятанна. Юля тлумачыць высокі кошт тым, што парадная форма шылася абмежаваным накладам - усяго 350 асобнікаў. Маўляў, алімпійская форма павінна ўсё ж быць эксклюзіўнай, таму, калі ў ёй пачне хадзіць увесь Менск, будзе дзіўна.

На гэты момант попытам карыстаюцца сукенкі. Але купляюць і майкі - аматары спорту і сябры спартоўцаў, каб такім чынам падтрымаць беларускую каманду.

Майкі і сукенкі ад Юліі Латушкінай пашытыя з віскозы. Яны прыемна прылягаюць да цела і добра глядзяцца на постаці.

У форме ад Латушкінай беларуская каманда з'явіцца на адкрыцці і закрыцці алімпіяды.

Дарэчы, іншыя варыянты алімпійскай формы, не зацверджаныя Лукашэнкам, можна набыць у дзяржаўных крамах. Пінжакі, якія распрацоўваў Іван Айплатаў, пашытыя з прыгожага шчыльнага трыкатажу, іх можна купіць за 117,50 рублёў. Аднак, хоць на пінжак і прымацаваная бірка "хіт продажаў", у крамах прызнаюцца, што попытам ён не асабліва карыстаецца.

Пад пінжак прапануецца апранаць белую кашулю з арнаментам. Прыгожая. З машыннай вышыўкай і коштам 75 рублёў.

Са словаў Віталя Зыблюка, які прымярае на сябе абодва варыянты формы алімпійцаў, тая, што прадаецца ў ГУМе, сімпатычная, патрыятычная, але трохі нязручная: у пінжаку горача, у Рыа ў такім можна расплавіцца.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках