5 траўня 2024, Нядзеля, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ерэван: тэрмін ультыматуму, пастаўленага захопнікам, скончыўся

5
Ерэван: тэрмін ультыматуму, пастаўленага захопнікам, скончыўся
ЛІДАР РУХУ «САСНА ЦРЭР» Паўлік Манукян
ФОТА: PAN

Спецслужбы абавязаныя абясшкодзіць усякага ўзброенага чалавека.

Скончыўся час ультыматуму, пастаўленага армянскімі спецслужбамі прыхільнікам руху «Устаноўчы парламент» з узброенай групы «Сасна Црэр», якія захапілі будынак палка ППС амаль два тыдні таму, паведамляе расейская служба BBC.

«Для складання зброі і здачы уладам без супраціву ўзброенай групоўцы даецца час да 17:00 (16:00 паводле Менску). У адваротным выпадку, спецыяльныя падраздзяленні праваахоўных органаў упаўнаважаныя без папярэджання адкрываць агонь і абясшкодзіць кожнага, што знаходзіцца на тэрыторыі палка патрульна-паставой службы або за яе межамі, узброенага чалавека», - гаворыцца ў паведамленні СНБ Арменіі, выпушчаным прыкладна за гадзіну да заканчэння часу ўльтыматуму.

У ноч на суботу ля захопленага ўчастка адбыліся сутыкненні паліцыі з дэманстрантамі, масавыя затрыманні і перастрэлка. Паведамляецца аб параненых з абодвух бакоў.

17 ліпеня група ўзброеных асоб уварвалася на тэрыторыю патрульна-паставога палка паліцыі ў Ерэване, пратараніўшы грузавіком жалезную браму. Адзін паліцыянт пры гэтым загінуў, некалькі атрымалі раненні.

Захопнікі патрабавалі вызваліць апазіцыйнага актывіста Жырайра Сефіляна, які знаходзіцца пад арыштам, і іншых людзей, якіх яны ўважаюць за палітычных вязняў, а таксама адправіць у адстаўку прэзідэнта Арменіі.

Пазней да будынка прыйшлі некалькі тысяч пратэстоўцаў з партрэтамі апазіцыйных палітыкаў і заклікамі зрынуць прэзідэнта Сержа Саргсяна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках