26 красавiка 2024, Пятніца, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальніцы і вецер працягваюць гаспадарыць у Беларусі

Навальніцы і вецер працягваюць гаспадарыць у Беларусі

Беларускія рэгіёны працягваюць адчуваць напор навальнічных франтоў, якія суправаджаюцца ліўнямі і моцным ветрам.

Так, на паведамленне Берасцейскага УМНС, у мінулую пятніцу ў в. Вялікія Сяхновічы Жабінкаўскага раёна на вул. Палявой адбыўся пажар у драўляным гаспадарчым будынку, які належыць грамадзяніну 1956 г. н. Агнём знішчаны дах, пашкоджана маёмасць у будынку. Прычына пажару - праява сіл прыроды, навальнічны разрад маланкі, паведамляе interfax.by.

Па той жа прычыне адбыўся пажар у драўляным гаспадарчым будынку, які належыць пенсіянерцы 1959 г. н, у в. Хабовічы Кобрынскага раёна на вул. Кутузава.

Не абышла бокам стыхія і в. Сварынь Драгічынскага раёна - на вул. Леніна праз маланку адбыўся пажар у драўляным гаспадарчым будынку, які належыць пенсіянерцы 1953 г. н. Агнём пашкоджаны сцены, знішчаныя дах і маёмасць у гаспадарчай пабудове.

У в. Кончыцы Пінскага раёна мяркуецца, ад маланкі адбыўся пажар у драўляным гаспадарчым будынку на вул. Механізатараў. Агнём знішчаны дах, пашкоджаныя сцены, паведамілі ў Берасцейскім УМНС.

Пагаспадарыла непагадзь і ў Гарадзенскай вобласці, дзе зафіксаваны адключэнні электраэнэргіі і пашкоджанні пабудоў.

Між іншым, паводле інфармацыі ратавальнікаў, аб 11:40 пятніцы паступіла паведамленне аб адключэнні электраэнэргіі ў Ваўкавыскім раёне. Без электразабеспячэння заставаліся 15 населеных пунктаў (540 домаўладанняў, 1103 жыхары), 3 малочнатаварнай фермы РСКУП «Ваўкавыскае». Аб'екты жыццезабеспячэння насельніцтва ў зону адключэння не патрапілі. Для аднаўлення энэргазабеспячэння працавала 1 брыгада электрычных сетак (3 чалавекі на 1-ай адз. тэхнікі). У 12-35 электразабеспячэнне цалкам адноўлена. Прычына адключэння - абрыў лініі электраперадач у выніку падзення галін.

А 19:17 паступіла паведамленне аб адключэнні электраэнэргіі ў Лідскім раёне. Без электразабеспячэння заставаліся 12 населеных пунктаў (372 домаўладанні, 996 жыхароў). Аб'екты жыццезабеспячэння насельніцтва ў зону адключэння не патрапілі. Для аднаўлення энэргазабеспячэння працавалі 2 брыгады электрычных сетак (4 чалавекі на 2-х адз. тэхнікі). У 20/05 электразабеспячэнне цалкам адноўлена. Прычына адключэння - навальнічнае перанапружанне лініі электраперадач.

Паводле аператыўнай інфармацыі Гарадзенскага УМНС, з прычыны праходжання навальніцы і ветру (да 16 м/сек) пашкоджаны дахі 12 сельскагаспадарчых будынкаў (у тым ліку 5 ферм), 7 жылых дамоў і 10 прыватных гаспадарчых пабудоў у 9-ці населеных пунктах Ваўкавыскага, Воранаўскага і Лідскага раёнаў Гарадзенскай вобласці. Для аднаўлення пашкоджаных аб'ектаў неабходна 1214 лістоў шыферу і 3160 цаглін. Зарэгістраваныя падтапленні 4-х прыватных домаўладанняў, 10-ці скляпоў 4-х шматкватэрных жылых дамоў у г. Навагрудак і 1 склепа прыватнага жылога дома ў в. Беражаны Гарадзенскага раёна. Работнікамі МНС і ЖКГ праводзілася адпампоўка вады. Пацярпелых людзей няма. Адсяленне не патрабуецца.

У выніку шквалістага ветру 29 ліпеня ў Менскай вобласці пашкоджаны 14 аб'ектаў (у Любанскім і Стаўбцоўскім раёнах). Застаецца не адноўленым электразабеспячэнне ў 11 населеных пунктах вобласці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках