26 красавiка 2024, Пятніца, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мюнхэне эвакуавалі вакзал і гандлёвы цэнтр праз пагрозу выбуху

У Мюнхэне эвакуавалі вакзал і гандлёвы цэнтр праз пагрозу выбуху
ФОТА: FACEBOOK.COM

Паведамляецца, што быў знойдзены прадмет, які выклікаў падазрэнне паліцыі, які цяпер даследуюць.

Вакзал і гандлёвы цэнтр у Мюнхэне эвакуаваны праз паведамленне пра пагрозу выбуху. Пра гэта паведамляюць у Твітары паліцыі горада, піша «Новы час».

«На гэты момант вакзал Пазінг і гандлёвы цэнтр эвакуаваны. Гэта было зроблена ў рамках захадаў засцярогі пасля атрыманага паведамлення», - напісалі паліцыянты.

Таксама паведамляецца, што быў знойдзены прадмет, які выклікаў падазрэнне паліцыі, які цяпер даследуюць.

Паліцэйскія заклікалі жыхароў і гасцей горада не панікаваць, захоўваць спакой і сачыць за афіцыйнай інфармацыяй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках