29 красавiка 2024, панядзелак, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дабілі «Краснасельскбудматэрыялы», даб'юць і «Агат»?

16
Дабілі «Краснасельскбудматэрыялы», даб'юць і «Агат»?

На найбуйнейшым прадпрыемстве беларускай абароны ААТ «Агат - электрамеханічны завод» змяніўся дырэктар.

Пастановай акцыянераў на гэтую пасаду прызначаны Віктар Пышны.

ААТ «Агат - электрамеханічны завод» знаходзіцца ў складзе Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь і ўваходзіць у склад холдынгу ААТ «АГАТ - сістэмы кіравання» - кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання».

Завод спецыялізуецца на вытворчасці спецыяльнай вайсковай тэхнікі, вырабляе мабільныя аўтаматызаваныя сістэмы кіравання ўсіх звёнаў вайсковага кіравання, мабільныя вузлы сувязі, радыёрэлейныя станцыі і іншыя вырабы спецыяльнага прызначэння.

Вось толькі Віктар Пышны да абароннай прамысловасці да нядаўняга часу ніякага дачынення не меў, піша «Беларускі партызан».

Віктару Віктаравічу Пышнаму 42 гады. Родам ён з Ваўкавыска. Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (цяпер універсітэт).

Яшчэ нядаўна ў якасці намесніка генеральнага дырэктара ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» на ўсю моц нахвальваў прынятую Лукашэнкам праграму мадэрнізацыі цэментнай галіны. Вынікам рэалізацыі гэтай праграмы, як вядома, стала тое, што ўсе тры беларускія цэментавыя заводы аказаліся лідарамі ў стратах.

Так, «Краснасельбудматэрыялы» паводле вынікаў першага квартала гэтага года, паводле звестак Міністэрства фінансаў, увайшоў у топ-10 самых стратных ААТ, заняўшы 6-е месца і прадэманстраваўшы рост страт 2,4 разы. Правалы, аднак, не адбіліся на лёсе топ-мэнэджараў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках