29 красавiка 2024, панядзелак, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія пяціборцы заваявалі два залатыя медалі на ЧЕ

У Гішпаніі праходзіць юнацкі чэмпіянат Еўропы ў сучасным пяцібор'і.

Беларусы заваявалі дзве залатыя ўзнагароды на юнацкім чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць у гішпанскім Сан-баі, паведамляе БелТА.

У асабістым заліку першае месца заняў беларус Іван Хамцоў, набраўшы 1170 балаў. У прамежкавым пратаколе перад заключным відам (бегам і стральбой) ён займаў другі радок.

Аднак ўдалы выступ на заключным адрэзку дазволіў яму стаць чэмпіёнам і апярэдзіць Андрэя Зуева з Расеі (1161 бал) і італьянца Джорджыа Малану (1159 балаў).

Для Івана Хамцова поспех у Гішпаніі не першы ў гэтым сезоне, тыднем раней ён стаў срэбным прызёрам юнацкага чэмпіянату свету ў Лімэрыку (Ірландыя).

У пяцёрку найлепшых увайшоў яшчэ адзін беларускі спартовец - Мікіта Гарнастаяў (1146 балаў). Трэці ўдзельнік фіналу ад Беларусі Яўген Арол завяршыў свой выступ на 11-м месцы асабістага заліку (1119 балаў).

У камандным заліку каманда Беларусі таксама была ўдастоена залатой узнагародай (3435 балаў). Сёння падчас юнацкага чэмпіянату Еўропы ў Сан-баі пройдуць эстафеты сярод юнакоў і дзяўчат, а таксама ў міксце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках