29 красавiка 2024, панядзелак, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імша Папы Францішка сабрала два мільёны чалавек

4

Падчас заключнай імшы ў Бжэгах (Польшча) пантыфік заклікаў моладзь больш актыўна займацца палітыкай.

Нядзеля, 31 ліпеня, гэта пяты і апошні дзень візіту Папы Рымскага Францішка ў Польшчу, паведамляе «Радыё Польшча».

Галоўнай падзеяй дня з'яўляецца Імша-Пасланне. Гэта апошняя літургія ў рамках Сусветных дзён моладзі, якую ўзначаліў Папа Францішак.

Паводле звестак арганізатараў, у набажэнстве на Полі міласэрнасці ў Бжэгах узялі ўдзел больш за 2 мільёны паломнікаў.

На літургію прыбылі прэм'ер-міністр Польшчы Беата Шыдла, а таксама спікеры Сейма і Сената і лідар кіроўнай партыі «Права і Справядлівасць» Яраслаў Качыньскі.

Падчас набажэнства, Папа Рымскі заклікаў моладзь не гультаяваць, а займацца грамадска-карыснай працай або палітыкай, каб сфармаваць больш справядлівае грамадства.

Раней 31 ліпеня Папа Францішак асвяціў два будынкі арганізацыі Caritas пад Кракавам - Дом міласэрнасці і Дом хлеба.

Таксама сёння адбудзецца сустрэча пантыфіка з валанцёрамі і арганізатарамі Сусветных дзён моладзі.

Нагадаем, Папа Францішак прыехаў у Польшчу для ўдзелу у Сусветных днях каталіцкай моладзі, а таксама каб адзначыць юбілей - 1050-годдзе хрышчэння краіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках