29 красавiка 2024, панядзелак, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады прадаўжаюць пазычаць, каб аддаваць запазычанасці

1
Улады прадаўжаюць пазычаць, каб аддаваць запазычанасці

Дзяржпазыка Беларусі за паўгоддзе вырасла на 9,3%.

Дзяржаўная пазыка Беларусі на 1 ліпеня склала 359,1 трлн і павялічылася з пачатку года на 9,3%, або на 30,6 трлн рублёў (без уліку дэнамінацыі), паведаміла прэс-служба Мінфінансаў.

Пры гэтым вонкавая дзяржаўная пазыка вырасла з улікам курсавых розніц на 637,1 млн даляраў, або на 5,1% да 13,1 млрд даляраў, паведамляе tut.by.

У студзені-чэрвені Мінфінансаў прыцягнула вонкавыя дзяржпазыкі на суму 943,8 млн даляраў (500 млн - крэдыт Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, 239,2 млн - крэдыты урада і банкаў Расеі, 162,6 млн - кітайскія крэдыты, 41,6 млн - МБРР, 0,4 млн - ЕБРР).

Пры гэтым ужо ў ліпені Беларусь атрымала другую рату ад ЕФСР, яшчэ 200 млн даляраў, што павінна спрасціць праходжанне чарговага піка выплат па запазычанасцях у жніўні пасля некалькіх месяцаў зацішша. У апошні месяц лета, паводле звестак Нацбанку, трэба будзе выплаціць блізу 1 млрд даляраў.

На выплату вонкавай дзяржпазыкі з пачатку 2016 года пайшло 415,3 млн даляраў (176,6 млн - ЕФСР, 150 млн даляраў - ураду Расеі, 67,6 млн - банкам Кітая, 20,4 млн - МБРР, 0,7 млн даляраў - ЗША).

Унутраная дзяржпазыка паводле стану на 1 ліпеня склала 96,7 трлн, зменшыўшыся з пачатку года на 0,7 трлн рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 0,7%.

За студзень-чэрвень 2016 года размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму 663,9 млн даляраў і 4,907 трлн рублёў, кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для фізічных і юрыдычных асоб на суму 1,055 млрд даляраў і 4,733 трлн рублёў .

Як раней паведамлялася, дзяржаўная пазыка Беларусі за 2015 год вырасла на 66,4% - да 328,6 трлн на 1 студзеня. Пры гэтым вонкавая запазычанасць зменшылася за год на 1,1%, унутраная - вырасла ўдвая, да 97,4 трлн.

Мінфінансаў сёлета мае намер быць вельмі актыўным на рынку запазычанняў, у тым ліку - унутраных. Запазычанні на ўнутраным рынку застаюцца вельмі запатрабаваным інструментам для рэфінансавання абавязацельстваў. Акрамя таго, гэта запатрабаваны ў грамадзян і ў юрыдычных асоб інструмент укладання сродкаў. Сёлета на ўнутраным рынку плануюць прыцягнуць 450 млн даляраў. «Сума невялікая. Паводле нашых ацэнак, попыт на нашы паперы нават вышэйшы», - адзначыў першы намеснік міністра Максім Ермаловіч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках