29 красавiка 2024, панядзелак, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У прамове Хілары Клінтан пачулі словы з рэп-песень

2
У прамове Хілары Клінтан пачулі словы з рэп-песень
Хілары Клінтан

Прыхільнікі амерыканскага рэпера Ліла Уэйна пачулі ў прамове Хілары Клінтан на з'ездзе Дэмакратычнай партыі ў чацвер цытаты з ягонай творчасці.

Клінтан стала першай жанчынай у гісторыі ЗША, афіцыйна вылучанай у якасці кандыдата ў прэзідэнты ад адной з вядучых палітычных партый краіны.

Каментуючы сваё вылучэнне, яна заявіла на з'ездзе: "Праз адсутнасць столяў мяжою становіцца неба" ("When there are no ceilings, the sky's the limit").

Дзве часткі гэтай фразы вядомыя многім фанатам Ліла Уэйна, па-першае, як назва ягоных мікстэйпаў - гэта значыць, зборнікаў музычных замалёвак - 2009 і 2015 гадоў (No ceilings і No ceilings 2), а па-другое, як назва адной з ягоных песень (The Sky's the Limit), паведамляе ВВС.

Прыхільнікі таленту Ліла Уэйна ў "Твітэры" цікавіліся, ці выпадковым было гэта цытаванне. Некаторыя слушна паказалі на тое, што фразы з'яўляюцца ходкімі ў ангельскай мове, таму наўрад ці Клінтан спецыяльна ўспомніла і сумясціла радкі рэпера.

Сам ён таксама адгукнуўся на прамову кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратаў: "Давай, Хілары! Я цябе пачуў".

На мінулым тыдні жонку кандыдата ў прэзідэнты ад рэспубліканцаў Дональда Трампа таксама западозрылі ў цытаванні, толькі ўжо падобным на плагіят.

Меланію Трамп абвінавацілі ў тым, што яна спісала частку сваёй прамовы на перадвыбарным з'ездзе Рэспубліканскай партыі з выступу васьмігадовай даўнасці цяперашняй першай лэдзі Мішэль Абамы.

Два абзацы ў выступах Мішэль Абамы і Меланіі Трамп выявіліся амаль ідэнтычнымі. Адказнасць за гэты інцыдэнт узяла на сябе памочніца Меланіі, патлумачыўшы яго выпадковасцю. Яна падала ў адстаўку, якая не была прынятая.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках