29 красавiка 2024, панядзелак, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Здаліся двое захопнікаў будынка паліцыі ў Ерэване

Здаліся двое захопнікаў будынка паліцыі ў Ерэване

Яшчэ два прыхільніка групы «Сасна црэр» шпіталізаваныя праз раненні.

«З тэрыторыі палка выведзеныя двое чальцоў групоўкі Рубэн Грыгаран і Геворг Мелканян», - паведамілі «Інтэрфаксу» ў паліцыі Арменіі.

Раней крыніца ў сілавых органах рэспублікі паведаміла «Інтэрфаксу», што ўладам здаліся двое захопнікаў, яшчэ двое параненыя і шпіталізаваныя.

«З ночы да цяперашняга часу з тэрыторыі палка два чалавекі здаліся добраахвотна, двое былі параненыя і шпіталізаваныя», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Цяпер з тэрыторыі палка даносяцца гукі стрэлаў і выбухаў.

Відавочна, на тэрыторыі палка спецслужбы праводзяць аперацыю прымусу ўзброенай групоўкі да здачы.

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма. У мінулую суботу СНБ дала час ўзброенай групоўцы для здачы, абяцаючы ў адваротным выпадку ўжыць сілу.

Чальцы групы «Сасна црэр» захапілі тэрыторыю палка патрульна-паставой службы ў ерэванскім раёне Эрабуні раніцай 17 ліпеня. Пры захопе быў забіты намеснік камандзіра часткі палкоўнік паліцыі Артур Ванаян. Шэсць чалавек, у тым ліку пецёра паліцыянтаў, атрымалі раненні.

Захопнікі патрабавалі вызваліць з турмы лідара апазіцыйнага руху «Устаноўчы парламент» Жырайра Сефіляна, а таксама патрабавалі адстаўкі прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна.

29 ліпеня мітынг апазіцыі перарос у шэсце да захопленай узброенай групай тэрыторыі паліцэйскага пастарунка. Удзельнікі ў адзін момант прарвалі ачапленне паліцыі, спрабуючы наблізіцца да захопленага будынку. Затым дэманстранты былі разагнаныя.

Учора ўвечары дэманстранты перакрылі цэнтр Ерэвана: прыхільнікі групы «Сасна црэр» пачалі сядзячую маніфестацыю на галоўнай магістралі сталіцы Арменіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках