29 красавiка 2024, панядзелак, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бразіліі назвалі тэрміны сканчэння імпічменту прэзідэнту

У Бразіліі назвалі тэрміны сканчэння імпічменту прэзідэнту
Дылма Русэф
ФОТА: GETTY IMAGES

Фінальная стадыя імпічменту Дылме Русэф, якую адхілілі ад пасады прэзідэнта Бразіліі, пачнецца 29 жніўня.

Пра гэта распавёў кіраўнік Федэральнага вярхоўнага суда Бразіліі Рыкарда Левандоўскі, піша Globo (пераклад - РБК).

Згодна з заканадаўствам, заключная стадыя працэсу імпічменту можа пачацца 26 жніўня. Аднак, на думку спецыялістаў, лепш запусціць гэты працэс 29 жніўня, у панядзелак.

Разгляд гэтага пытання зойме прыблізна тыдзень. Пры гэтым, як адзначае выданне, сканчэнне працэсу імпічменту можа расцягнуцца «на тыдні».

У сярэдзіне траўня бразільскі сенат прагаласаваў за адхіленне Дылмы Русэф ад улады тэрмінам на паўгода. Было пачата парламенцкае расследаванне яе дзейнасці. Русэф абвінавачваюць у парушэнні падатковага заканадаўства і маніпуляцыях з дзяржаўным бюджэтам падчас выбарчай кампаніі 2014 года. Цяпер абавязкі прэзідэнта краіны выконвае віцэ-прэзідэнт Бразіліі Мішэль Тэмер.

Сама Русэф называе запушчаны ў дачыненні да яе працэс імпічменту «пераваротам».

«Магчыма, я дапускала памылкі, але я не здзяйсняла злачынстваў», - заяўляла яна.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках