29 красавiка 2024, панядзелак, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы адбылося чарговае зніжэнне коштаў

8
У Польшчы адбылося чарговае зніжэнне коштаў

Паводле статыстычных звестак, кошты ў Польшчы падаюць цягам амаль двух гадоў.

У Польшчы зафіксаванае чарговае падзенне коштаў. У параўнанні з 2015 годам, у краіне агульны ўзровень коштаў знізіўся на 0,9%. З чэрвеня гэтага года быў зафіксаваны спад коштаў, які склаў 0,3%. Пра гэта паведаміла Галоўная статыстычная ўправа Польшчы, паведамляе «Радыё Польшча».

Канчатковае значэнне агульнага ўзроўню цэн яшчэ можа змяніцца. Статыстычная ўправа адзначае, што праведзенае даследаванне з'яўляецца эксперыментальным.

Паводле пададзеных звестак, узровень коштаў знаходзіцца ніжэй, чым мэтавы ўзровень інфляцыі Нацыянальнага банка Польшчы, які складае 2,5% і можа адрознівацца на адзін адсотак у кожны бок.

Паводле статыстычных звестак, кошты ў Польшчы падаюць цягам амаль двух гадоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках