29 красавiка 2024, панядзелак, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клінтан абвінаваціла расейскія спецслужбы ва ўзломе сервераў Дэмакратычнай партыі

3
Клінтан абвінаваціла расейскія спецслужбы ва ўзломе сервераў Дэмакратычнай партыі
Гілары Клінтан
ФОТА З САЙТА NEWS.BIGMIR.NET

Кібератакі былі ўчыненыя з мэтай ўмяшацца ў ход выбарчай кампаніі ў ЗША.

Кандыдатка на пасаду прэзідэнта ЗША ад дэмакратаў Гілары Клінтан заявіла, што кампутары Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі (DNC) узламалі расейскія спецслужбы, піша Reuters (пераклад - РБК).

Пры гэтым яна абвінаваціла ейнага апанента ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа ў дэманстрацыі падтрымкі прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

«Мы ведаем, што расейскія спецслужбы ўзламалі DNC, і мы ведаем, што гэта яны зладзілі выцек вялікай колькасці лістоў, і мы ведаем, што Дональд Трамп паказаў вельмі трывожную гатоўнасць падтрымаць Пуціна», - падае агенцтва словы Клінтан у інтэрв'ю Fox News Sunday.

Афіцыйна Белы дом не абвінавачваў Расею ў датычнасці да хакерскай атакі, выведвальныя службы ЗША цяпер высвятляюць, хто арганізаваў выцек лістоў кіраўніцтва дэмакратычнай партыі, якая выклікала рэзанансны скандал.

Кіраўнік ЦРУ Джон Брэнан у сваёй прамове на форуме аб бяспецы ў Аспенe падкрэсліў, што, калі будуць выяўленыя адказныя за ўзломы, на высокім урадавым узроўні будзе разгледжанае пытанне аб «правільным выбары дзеянняў, якія павінны будуць быць прыняты». «Відавочна, што ўмяшальніцтва ў выбарчы працэс ЗША - гэта вельмі, вельмі сур'ёзная тэма», - адзначыў ён.

Крыніцы тэлеканала ABC News, якія займалі пасады ў спецслужбах ЗША, распавялі, што Агенцтва нацыянальнай бяспекі ўжо вядзе працу ў дачыненні да дзвюх звязаных з расейскім урадам хакерскіх груп. Мэта - вызначыць, ці адказныя яны за атакі на структуры, звязаныя з Дэмакратычнай партыяй ЗША.

За апошнія некалькі дзён паступілі паведамленні аб трох кібератаках на сеткі дэмакратаў. Вынікам першай стала публікацыя 22 ліпеня тысяч лістоў кіраўніцтва дэмпартый на партале WikiLeaks. Пасля публікацыі кіраўнік Нацыянальнага камітэта дэмакратаў ЗША Дэбі Васэрман Шульц абвясціла, што сыдзе ў адстаўку, бо публікацыя сведчыла аб змове ў партыі з мэтай перашкодзіць выбарчай кампаніі экс-кандыдата ў прэзідэнты ЗША Бэрні Сандэрса на карысць прасоўвання Гілары Клінтан.

Яшчэ ў чэрвені 2016 года экспэрты ў кампутарнай бяспецы заявілі аб пранікненні ў сетку штаб-кватэры дэмакратаў груповак, якія як мяркуецца звязаныя з Расеяй. Ухіленнем праблемы займалася кампанія CrowdStrike. Яе прадстаўнікі заявілі, што гаворка ідзе пра аб'яднаныя Cozy Bear і Fancy Bear. Прычым спецыялісты паказвалі на магчымую сувязь хакераў з расейскімі ФСБ і ГРУ.

4 ліпеня мэнэджар перадвыбарнай кампаніі Гілары Клінтан Робі Мук заявіў тэлеканалу ABC, што выцек дакументаў быў дапушчаны «расейцам з мэтай дапамагчы Дональду Трампу».

Падчас другой атакі хакеры ўзламалі сеткі камітэта Дэмакратычнай партыі аб выбарах у кангрэс, тады ж паведамлялася, што за кібератакамі могуць стаяць расейскія хакеры.

Паведамленні аб апошнім паводле часу пранікненні ў сетку дэмакратаў паступілі ўночы ў суботу 30 ліпеня. Гэтым разам хакеры ўзламалі кампутарную сетку перадвыбарчага штаба кандыдаткі ў прэзідэнты ЗША Гілары Клінтан.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках