29 красавiка 2024, панядзелак, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канадскі абаронца перайшоў у менскае хакейнае «Дынама»

5
Канадскі абаронца перайшоў у менскае хакейнае «Дынама»
Марк-Андрэ Граньяні

29-гадовы канадскі абаронца Марк-Андрэ Граньяні адназначна дадасць надзейнасці абароне сталічнага клуба.

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт КХЛ.

Марк-Андрэ Граньяні стаў яшчэ адным гучным трансфэрам менскага клуба ў гэтым міжсэзонні. Мінулы сэзон абаронца правёў у Паўночнай Амэрыцы, выступаючы за «Нью Джэрсі» ды іх фарм-клуб «Олбані». Большую частку сэзону канадзец правёў у АХЛ, набраўшы ў 68 гульнях 34 (1+33) балы і зарабіўшы паказчык карыснасці +3. Таксама абаронца адгуляў 4 гульні ў НХЛ, у якіх ён не адзначыўся карыснымі дзеяннямі.

29-гадовы абаронца адназначна дадасць надзейнасці абароне «Дынама». Акрамя абароны, Граньяні любіць прылучацца да атакі, таксама адзін з ягоных наймацнейшых складнікаў - добры першы пас. Акрамя таго, абаронца валодае вялікімі габарытамі і заўсёды можа пастаяць за сваіх напарнікаў. Раней канадзец ужо выступаў у КХЛ, калі ў сезоне 2013/2014 гуляў за пражскі «Леў», з якім ён дайшоў да фіналу Кубка Гагарына. У 64 гульнях рэгулярнага чэмпіянату і плэй-оф абаронца набраў 13 (2+11) балаў пры паказчыку карыснасці «+12».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках