18 траўня 2024, Субота, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя забрала кампутар і тэлефон берасцейскага блогера, які сабраўся ў «дэпутаты»

11
Міліцыя забрала кампутар і тэлефон берасцейскага блогера, які сабраўся ў «дэпутаты»
СЯРГЕЙ ПЯТРУХІН
ФОТА: "Радыё Свабода"

Вядомы берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін займаецца журналісцкімі расследаваннямі на тэму карупцыі чыноўнікаў і сілавікоў.

Да прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты парламенту Сяргея Пятрухіна, які балатуецца ў Берасці, прыйшлі міліцыянты і забралі яго мабільны тэлефон і ноўтбук, паведамляе «Радыё Свабода».

«Міліцыянты прыйшлі ў сувязі з каментаром, які быццам бы я пакінуў датычна аднаго буйнога чыноўніка Камітэту дзяржаўнага кантролю. Я рабіў рэпартаж пра яго тры месяцы таму, дзе распавядалася, што былы старшыня Берасцейскага гарвыканкаму незаконна перадаў яму надзел у цэнтры гораду. Паводле майго рэпартажу была распачатая крымінальная справа».

Сяргей Пятрухін распавёў, што ў часе візіту міліцыянтаў яго здзівіла патрабаванне аддаць мабільны тэлефон, які ён набыў тыдзень таму і мае аб гэтым адпаведныя дакументы. Блогер не разумее, якое дачыненне можа мець гэты тэлефон да справы трохмесячнай даўніны.

«Я сёння пачаў збіраць подпісы, у мяне ў кампутары ўся мая база кантактаў, усе мае напрацоўкі», — кажа Сяргей Пятрухін.

Пятрухін не выключае, што аднаўленне справы аб каментары на сайце звязанае з актывізацыяй яго выбарчай кампаніі.

Вядомы берасцейскі блогер Сяргей Пятрухін займаецца журналісцкімі расследаваннямі на тэму карупцыі чыноўнікаў і сілавікоў. На сваім youtube-канале «Народны рэпарцёр» ён выкладае відэасюжэты на праблемныя тэмы, звязаныя са злоўжываннямі чыноўнікаў. Кожнае расследаванне журналіста збірае тысячы праглядаў у сеціве.

Адзін з нядаўніх фільмаў Сяргея Пятрухіна «Как заработать 50 базавых» распавядаў аб вылучэнні гарвыканкамам надзелу зямлі чыноўніку дзяржкантролю.

У сваім расследаванні Сяргей Пятрухін выказаў меркаванне, што былы старшыня гарвыканкаму Аляксандар Палышэнкаў, які садзейнічаў выдзяленню надзелу чыноўніку, «нанёс дзяржаве матэрыяльныя страты ў асабліва значнай суме».

Ужо пасля з’яўлення матэрыялу Пятрухіна ў сеціве, у траўні да яго прыходзілі міліцыянты з прэтэнзіямі да каментару, які нехта пакінуў на рэгіянальным сайце на адрас чыноўніка. Аднак потым справа не рухалася і Сяргей Пятрухін кажа, што ўжо і не думаў, што яна адновіцца падчас яго выбарчай кампаніі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках