7 траўня 2024, aўторак, 6:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савет Міністраў скасоўвае ліміты выезду за мяжу на аўтамабілі

37
Савет Міністраў скасоўвае ліміты выезду за мяжу на аўтамабілі
АРХІЎНАЕ ФОТА: BYMEDIA.NET

Абмежаванне здымаюцца з 1 верасня.

Савет Міністраў Беларусі скасоўвае з 1 верасня абмежаванні вывазу аўтамабільнага паліва з тэрыторыі Беларусі.

Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №526 ад 1 лiпеня 2016 года, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Страціўшымі сілу прызнаюцца некалькі пастаноў урада, сярод якіх пастановы №753 ад 10 чэрвеня 2011 года «Аб некаторых пытаннях рэгулявання вывазу аўтамабільнага паліва з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» і №1554 ад 18 лістапада 2011 года, якая ўносіць змены ў першы дакумент. Дзяржаўнаму памежнаму камітэту, Дзяржаўнаму мытнаму камітэту даручана забяспечыць прывядзенне сваіх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтай пастановай. Дакумент уваходзіць у дзеянне з 1 верасня 2016 года.

Як паведамлялася раней, пастанова Савета Міністраў №1554 ад 18 лістапада 2011 года было прынятая для ўзмацнення мер для абмежавання вывазу з краіны аўтамабільнага паліва і стабілізацыі абстаноўкі ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Беларусі.

Згодна з дакументам, выязджаць за межы Мытнага саюза на адным і тым жа аўтамабілі з Беларусі можна было адзін раз у 8 дзён. Калі за мяжу даводзілася выязджаць часцей, то неабходна было выплачваць пошліну на паліва.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках